QR-квэст «Загадкі маёй Радзімы»

QR-квэст

«Загадкі маёй Радзімы»

20.03.2021

Беларусь – мая Радзіма,
Ты чароўная краіна!
Толькі тут дубы гурбою
Мне спяваюць песні ў полі,
Тут гамоніць лес спрадвечны
Аб зямным і чымсьці вечным,
Кожны куст і кожны лісцік
Тут знаемы мне і блізкі…
Беларусь – мая Радзіма,
Ты прыгожая краіна! 

Рознакаляровыя філворды. З гэтага пачаўся сумесны QR-квэст Свіслацкай сельскай бібліятэкі і Свіслацкага цэнтра культуры. Так мы намецілі курс нашага займальнага падарожжа па загадак нашай Радзімы. Кожны ўдзельнік выбраў свой маршрут па абласных цэнтрах Беларусі і на кожнай станцыі QR-квэста яго чакаў персанальны код з асабістым заданнем.

Каб прайсці ўсе станцыі хлопцам было неабходна счытваць QR-коды і выконваць розныя заданні. На станцыі «літаратурнай» QR-код выдаваў удзельнікам тэкст, дзе трэба было ўставіць прапушчаныя словы і назваць аўтара твора. QR-коды са станцыі «архітэктурнай» далі нам выявы знакамітых помнікаў архітэктуры Беларусі. «Горад майстроў» і «Модныя фальварак» адправілі нас да вытокаў: дзецям прыйшлося ўспомніць народны промысел і нацыянальную вопратку беларусаў. Былі і іншыя станцыі, і кожная з іх раскрывала Беларусь з новага і незвычайнага боку.

Абмеркаваўшы маршрутныя лісты нашых падарожнікаў, у нас не засталося сумневаў, што нашы хлопцы выдатна знаёмыя з гісторыяй Беларусі, а гэтак жа, з літаратурай і архітэктурай нашай краіны.

QR-квэст - новая форма працы, якая захапіла не толькі нас, пакуль мы распрацоўвалі маршруты, але і хлопцаў, якія захацелі стварыць «кнігу вандроўцы», куды запісалі свае ўражанні ад квэста.

 

22.03.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply