Агульныя звесткі

Інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва Гродзенскага раёна ў 2018 годзе ажыццяўлялі 18 бібліятэк - філіялаў (з іх - 2 гарадскія, 1 гарпасялковая і 15 сельскіх бібліятэк) і 2 бібліебуса сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела. Працавалі 2 пункта выдачы (Гарадская клінічная бальніца №3, Гродзенская абласная клінічная бальніца).

У 2018 годзе паслугамі бібліятэк карысталася 17,1 тыс. чытачоў. Кнігавыдача складае 338,7 тыс. экз., наведванні – 234,1 тыс., з их виртуальных – 7080.

Насельніцтва 71 аддаленых населеных пунктаў абслугоўвалі бібліебусы. Іх паслугамі карысталіся 1686 чалавек, выдадзена 38567 экз. выданняў. У 2018 годзе бібліебусамі было зроблена 189 выездаў па 17 маршрутах.

Бібліятэкамі-філіяламі надавалася ўвага абслугоўванню кнігай пажылых людзей. У 2018 годзе паслугамі бібліятэк карысталася 2153 жыхара пажылога ўзросту. З іх 647 абслугоўваліся кнігай у хатніх умовах. Бібліятэчным абслугоўваннем было ахоплена 182 інваліда, сярод якіх 12 - інваліды па зроку. На працягу года чытачам пажылога ўзросту было выдадзена 57863. адзінак выданняў, з якіх 11411 дастаўлена на дом.

Даручэнне Кіраўніка дзяржавы па накіраванню на набыццё літаратуры не менш за 12% сродкаў ад агульнай сумы бюджэтнага фінансавання за 2018 год выканана на 15,3%.

Кніжны фонд бібліятэк-філіялаў Дзяржаўнай установы культуры “Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра” па стану на 01.01. 2018 г. налічвае 355226 экз. выданняў. На працягу 2018 года паступіла 8134 экз. выданняў. У тым ліку 2500 экз. кніг, 8 электронных дакументаў, 38 выяўленчых дакументаў, 14 іншых дакументаў, 5360 экз. часопісаў, 214 камплектаў газет.

100% бібліятэк камп'ютэрызаваны, падключаны да сеткі Інтэрнэт і маюць электронную пошту, у т.л. у 2018 годзе – набыты 6 камп’ютараў. Камп’ютэрны парк налічвае 38 машын.

Пры бібліятэках працуюць 2 інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры (у Скідзельскай ГБ СЧ, Парэцкай СБ), 8 мультымедыйных цэнтраў (Скідзельскай ГБ СЧ, Скідзельскай ГБ , Сапоцкінскай ГПБ, Верцялішкаўскай СБ, ІндурскайСБ, Адэльскай СБ, Квасоўскай СБ, і Абухаўскай СБ).

У 2018 годзе ў друку было змешчана 83 артыкулы аб дзейнасці бібліятэк (з іх 22 – у рэспубліканскіх СМІ).

У бібліятэках-філіялах працуе 23 аматарскіх аб’яднання. З іх дзіцячых – 11. Для жыхароў пажылога ўзросту працавала 2 аматарскіх аб’яднання (Скідзельская ГБ СЧ, Парэцкая СБ). На працягу справаздачнага года ў іх было праведзена 165 масавых мерапрыемстваў.