Нашы дасягненні

Квасоўская сельская бібліятэка ўзнагароджана дыпломам другой ступені рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры" у намінацыі «За поисковую и исследовательскую работу»

   

Інфармацыйна-бібліятэчны аддзел Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйна цэнтра прыняў удзел у абласным конкурсе «Малая радзіма: імгненні гісторыі» і ўзнагароджаны дыпломам за перамогу ў намінацыі «Быт нашых продкаў». Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу адбылося падчас правядзення культурных мерапрыемстваў, прысвечаных 190-годдзю з дня заснавання ГУК “Гродненская областная научная библиотека имени Е. Ф. Карского”.

Фотаматэрыялы для конкурснай работы былі прадастаўлены бібліятэкарамі Гродзенскага раёна, асобны раздзел фоталетапісу занялі фатаграфіі з сямейнага архіва намесніка дырэктара па бібліятэчнай рабоце Гродзенскага раённага культурна-інфармацыйнага цэнтра Святланы Гарбачык.

Прадстаўленыя фатаграфіі згрупаваныя па раздзелах: «Свадебные фотографии»,  «Детские фотоснимки», «Транспорт», «Школьное и студенческая жизнь», «Сельская страничка», «Из архива семьи Горбачик». Да кожнага падзелу падабраныя урыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў.

Усяго ў альбоме 68 фотаздымкаў з 1913 па 1979гг.

Усе прадстаўленыя фатаграфіі маюць сваю гісторыю, якую асцярожна захоўваюць у кожнай сям'і.

 

18-19 кастрычніка 2018 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў V Міжнародны кангрэс «Библиотека как феномен культуры». Важнай часткай кангрэса стала цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы публічны цэнтр прававой інфармацыі. Конкурс праходзіў у 5 намінацыях. Абухаўскай сельскай бібліятэцы - інфармацыйна-прававому цэнтру ГУК «Гродненский районный культурно-информационный центр» загадчыцы Гедройць Тамары Яўгенаўне ўручылі дыплом «Лучший публичный центр правовой информации 2018» III месца ў намінацыі «Лучший ПЦПИ на базе сельской библиотеки».

 

 

2 сакавіка 2018 года у зале пасяджэнняў Гродзенскага райвыканкама адбылася выніковая нарада аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, на якім былі падведзены вынікі працы за 2017 год і акрэслены асноўныя задачы на ​​2018 год. Прэмія Гродзенскага райвыканкама ў намінацыі «Лучший библиотекарь года» прысуджана бібліятэкару Сапоцкінскай гарпасялковай бібліятэкі - цэнтра турызму і краязнаўства інфармацыйна-бібліятэчнага аддзела дзяржаўнай установы культуры «Гродненский районный культурно-информационный центр» Гедроіць Людміле Сцяпанаўне.

Супрацоўнікі бібліятэк - філіялаў Гродзенскага раённага культурна - інфармацыйнага цэнтра прынялі ўдзел у рэспубліканскіх, абласных, раённых конкурсах:

  • філіял Адэльская сельская бібліятэка - цэнтр краязнаўства і турызму за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” атрымала заахвочвальную прэмію ў намінацыі “За пошукавую і даследчую працу”;

  • філіялы Скідзельская гарадская бібліятэка сямейнага чытання і Скідзельская гарадская бібліятэка прынялі ўдзел у абласным конкурсе “На лепшую самаробную кнігу”, кнігі былі прадстаўлены на выставе ў горадзе Шчучын на рэспубліканскім свяце беларускага пісьменства.

  • інфармацыйна-бібліятэчны аддзел прыняў удзел у абласным конкурсе “На лучший электронный ресурс, сделанный публичными библиотеками Гродненской области” у намінацыі “Лучшее электронное издание, сделанное публичными библиотеками” (вынікі яшчэ не падведзены).

У раённых конкурсах пераможцамі сталі: конкурс “Память через книгу”, прысвечаны 70 – годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне – філіялы Свіслацкая і Жытамлянская сельскія бібліятэкі; конкурс на лепшае навагодняе афармленне “БиблиоЁлка” – філіялы Сапоцкінская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр турызма и краязнаўства, Скідзельская гарадская бібліятэка і Гожская сельская бібліятэка.