АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ:
- Пры запісу ў бібліятэку грамадзянін павінен прад’явіць пашпарт або іншае пасведчанне асобы ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.
- Дзеці і падлеткі да 16-ці гадоў запісваюцца ў бібліятэку па прад’яўленню пасведчання аб нараджэнні ці пісьмовай згоды законных прадстаўнікоў.
- Чытач абавязаны беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і своечасова вяртаць літаратуру, не выносіць кнігі з памяшкання бібліятэкі без запісу.
- Чытачы, якія страцілі ці пашкодзілі дакументы, павінны замяніць іх раўназначнымі.
- Чытачы, якія нанеслі шкоду маёмасці бібліятэкі, пакрываюць нанесеную шкоду ў адпаведнасці.
ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ:
- Чытач мае права атрымаць поўную інфармацыю аб фондзе і дапамогу ў пошуку і выбары неабходнай літаратуры.
- Чытач можа атрымаць не больш 3-х кніг на тэрмін да 30-ці дзён. Тэрмін карыстання можа быць падоўжаны па тэлефоне або асабіста не больш двух разоў.
- Чытачы, якія парушаюць правілы, пазбаўляюцца права карыстання бібліятэкамі.