Краязнаўчы каляндар

Краязнаўчы каляндар на 2019 год (Гродзенскі раён)

Аг. Путрышкі, 2019

180 гадоў з пачатку дзейнасці Аўгустоўскага канала, помніка гідратэхнічнага будаўніцтва на тэрыторыі Польшчы і Гродзенскага раёна, аб’екта воднага турызму (Гродзенскі раён і Польшча; 1839).

-140 гадоў з дня нараджэння Піліпава Івана (сапр. Нялепка Язэп Піліпавіч; каля 1879, в. Парэчча Гродзенскага раёна – пасля 1920), беларускага пісьменніка, публіцыста, перакладчыка.

Студзень

1- 70 гадоў з дня нараджэння Пакумейкі Вячаслава Іванавіча (1949-2008, в. Верцялішкі Гродзенскага раёна), беларускага педагога, хормайстра, кампазітара, заслужанага работніка культуры Беларусі. З 1972 г. – мастацкі кіраўнік і хормайстар ансамблля “Ніва” Верцялішкаўскага ЦДК. З 1985 г. працаваў дырэктарам Верцялішкаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

2 – 70 гадоў з дня нараджэння Каялы Уладзіміра Іванавіча (нар. У 1949 г., г. Скідзель Гродзенскага раёна), беларускага літаратуразнаўца, педагога. Настаўнічаў у Гродзенскім раёне. З 1990 г. працаваў у Гродзенскім універсітэце імя Я.Купалы.


11-50 - гадоў з дня нараджэння Фраловай Людмілы Станіславаўны (нар. у 1969 г. в. Астравок Гродзенскага раёна), беларускага мовазнаўца, педагога. З 1991 г. працавала ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы.

28 – 75 гадоў з дня нарджэння Бертэля Івана Міхайлавіча (нар. У 1944 г., в. Квалічы Гродзенскага раёна), беларускага вучонага-фізіка,педагога. У 1971 – 1976 гг. І з 1982 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Люты

22 - 70 гадоў з дня нараджэння Песціса Вітольда Казіміравіча (нар. У 1949 г. у 1949 г., в Парэчча Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне жывёлагадоўлі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі, кавалера ордэна Пашыны. З 1995 г. - рэктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўнівсітэта.

28 – 120 гадоў з дня нараджэння Навіцкага Мікалая Іванавіча (1899, в. Ханявічы Гродзенскага раёна – 1945), беларускага ваеннага дзеяча, генерал-маёра артылерыі, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга.

Сакавік

8 - 50 гадоў з дня нараджэння Кавалевіч Надзеі Андрэеўны (нар. У 1969 г., г.Скідзель Гродзенскага раёна), беларускай спартсмэнкі (веславанне на байдарках і каноэ), майстра спорту міжнароднага класа, спартыўнага педагога.

25 - 80 гадоў з дня нараджэння Скрамблевіча Мар’яна Антонавіча (нар. у 1939 г., в. Адэльск Гродзенскага раёна), беларускага музыканта, майстра па выбару і рэстаўрацыі народных духавых і ўдарных музычных інструментаў, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Народны майстар года” (2005). Яго творчасць як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключна ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Красавік

1 – 75 гадоў з дня нараджэння Забароўскага Генрыха Іванавіча (нар. У 1944 г., в. Капланаўцы Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне сацыяльнай гігіены, арганізатара аховы здароўя, выдатніка аховы здароўя Беларусі. З 1971 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

Май

4- 70 гадоў з дня нараджэння Куніцкага Івана Адольфавіча (нар. У 1949 г. в. Баранава Гродзенскага раёна), беларускага архітэктара. У 1972-1977 гг. працаваў у Гроднаграмадзянпраекце, 1977-1989 гг. – кіраўнік групы архітэктараў ў гродзенскім філіяле Усесаюзнага інстытута азотнай прамысловасці. З 1989 г. – галоўны архітэктар інстытута праектнага будаўніцтва ў Гродне.

6 - 75 гадоў з дня наражэння Абухоўскага Юрыя Максімавіча (нар. У 1944 г., в. Жытомля Гродзенскага раёна), беларускага географа, геамарфолага, ландшафтназнаўца, доктара геаграфічных навук, лаўрэта прэміі АН БССР (1990).

Чэрвень

12 – 275 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча Юзафа (1744, Гродзенскі павет – 1817), механіка, фізіка, асветніка, педагога, “бацькі фізікі на Літве”. Пачатковую адукацыю арымаў у Гродне.

Жнівень

23 - 60 гадоў з дня нараджэння Чобата Алеся Фёдаравіча (нар. У 1959 г., г.Скідзель Гродзенскага раёна), беларускага паэта, празаіка, публіцыста, перакладчыка.

26 - 90 гадоў з дня нараджэння Сідарчук Яўгеніі Піліпаўны (нар. У 1929 г., в.Абухава Гродзенскага раёна), работніка сельскай гаспадаркі, палявода, жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1958). Узнагароджана ордэнам Леніна.

Верасень

9 – 80 гадоў з дня нараджэння Шурпы Уладзіміра Канстанцінавіча (1939, в. Саволеўка Гродзенскага раёна – 1998), беларускага паэта, педагога, журналіста. З 1964 настаўнічаў на Гродзеншчыне. З 1974 г. працаваў журналістам на Гродзенскім Абласным радыё.

Лістапад

4 – 80 гадоў з дня нараджэння Сідарчук Ганны Серафімаўны (нар. У 1939 г., в.Коматава Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне педагогікі. З 1961 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы.

10 – 75 гадоў з дня нараджэння Адамовіч Івана Мікалаевіча (нар. У 1944 г., в.Верцялішкі Гродзенскага раёна), беларускага музычнага педагога, фалькларыста.

13 – 75 гадоў з дня нараджэння Дукшты Леаніда Барысавіча (1994, в.Першае Мая Гродзенскага раёна – 2002), работніка прамысловай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1986). У 1967 -2002 працаваў на ААТ “Гродна Азот”. Узнагароджанны ордэнам Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.