Гартаючы старонкі гісторыі Квасоўкі

База дадзеных “Гартаючы старонкі гісторыі”. У раздзеле раскрываецца інфармацыя пра назвы родных мясцін і іх
паходжанне, пра людзей, што жылі тут у далёкія гады. Часткова звесткі з гэтага раздзела запісаны на падставе ўспамінаў старажыла вёскі І. Рагоўскага. Прыведзена меркаванне, што на гэтай тэрыторыі сяліліся яцвягі, распавядаецца аб мове на якой яны размаўлялі, у якіх ваенных паходах удзельнічалі і чым займаліся.
Уключае 5 раздзелаў:
1. “Гісторыя Квасоўкі”. Складаецца з інфармацыйных блокаў:

1.1.“Вёска Квасоўка ад заснавання да пачатку XX ст.” .

1.2.“Вёска Квасоўка ад пачатку XX ст. да сярэдзіны XX ст.”.

Раздзел падзелены на 5 падраздзелаў:

Вёска Квасоўка ў складзе СССР

Партызанскі рух

Помнікі і памятныя мясціны

Калгаснае будаўніцтва

1.3.“Вёска Квасоўка ў першы дзень вайны”.

Раздзел падзелены на тры падраздзелы:

Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі Квасоўскага сельсавета

Дэпартацыя насельніцтва на прымусовыя работы ў Германію

Нашы аднавяскоўцы - удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.

1.4.“Духоўная спадчына Квасоўкі”.

Падраздзелы:

Гісторыя Квасоўскай парафіі:

Ксяндзы Квасоўскай парафіі :

Гісторыя касцельных будынкаў:

1.5. “З чаго пачынаецца Радзіма”.

Сам раздзел падзелены па гадах:

1925-1948 гг.

1950-1959 гг.

1960-1969 гг.

1970-1979 гг.

1980-2000 гг.

1.6. “Фотагалерэя”.

2.“Вёскі Квасоўскага сельскага савета”.

Раздел уключае энцыклапедычныя звесткі па гісторыі 16-ці вёсак, якія знаходзяцца на тэррыторыі Квасоўскага сельскага савета (Агароднікі, Баранава, Віцькі, Гарны, Грыўкі, Дайлідкі, Дарашэвічы, Зарубічы, Квасоўка, Кругляны, Навасёлкі, Ніжнія Пагараны, Новікі, Путна, Рудавіцы, Саломенка).

3. “Праца і людзі нашага сяла на старонках газет”.

Раздел складаецца з артыкулаў газет з 1962 года, якія змяшчаюць звесткі пра жыхароў аг. Квасоўка, работу калгаса і калгаснікаў. Прадстаўлены артыкулы з” Гродзенскай праўды”, “СБ Беларусь сегодня”, “Сельская новь”, “Сельская газета”, “Новости агропромсоюза”, “Сельская навіна”, “Перспектыва”, “Звязда”.

4. ”Гісторыя станаўлення ВК імя В.І. Крэмко”.

Раздзел змяшчае звесткі аб паступовым станаўленні калгасу. Калі некалькі калгасаў пачалі аб’ядноўваць у адзін. Дадзеная інфармацыя пра абсталяванне, тэхніку, ураджаі на кожным этапе росту. Таксама распавядаецца: пра В.І. Крэмко і С.В. Крэмко і іх уклад ў развіцце калгаса і мясцовасці, цэхі і заводы, якія былі створаны на тэрыторыі калгаса, пра дзейнасць брыгад розных напрамкаў, заснаванне жывёлагаўчых комплексаў (конеферма, свінаферма, малочна-таварная ферма буйной рагатай жывёлы; развядзенне рыбы); пасадку саду, узнагароды калгаса і ўдзел у розных рэспубліканскіх конкурсах. Раздзел змяшчае ўнікальныя фатаздымкі калгаснікаў за работай, кіраўнікоў калгасу В.І. Крэмко і С.В. Крэмко.



раздзелы знаходзяцца ў распрацоўцы

*Последнее обновление: 08.09.2023