Бібліёбус

График на апрель 2024

Маршруты библиобуса

 
 

 

 

Бібліёбус у Гродзенскім раёне пачаў працаваць з 2011 года. Нягледзячы на ​​бурнае развіццё інфармацыйных тэхналогій, лічбавага тэлебачання і Інтэрнэт-камунікацый, у аддаленых населеных пунктах усё яшчэ абцяжараны доступ да інфармацыйных рэсурсаў. Спецыяльна для тых населеных пунктаў, якія не маюць стацыянарных бібліятэк пачаў працаваць бібліёбус.
Галоўнай задачай у рабоце бібліёбуса з'яўляецца абслугоўванне чытачоў аддаленых населеных пунктаў, дзе адсутнічаюць стацыянарныя бібліятэкі.
Выезды бібліёбусаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з графікамі па вызначаных маршрутах, якія распрацоўваюцца такім чынам, каб забяспечыць абгрунтаванасць стаянак і абслугоўванне максімальнай колькасці чытачоў.
Фонд перасоўнай бібліятэкі сфармаваны для кожнага чытача. У яго ўваходзіць літаратура розных жанраў і падыдзе для ўсіх узростаў. Акрамя выдачы кніг працоўнікамі арганізуюцца кніжныя выставы і цікавыя выязныя мерапрыемствы.

ПЕРЫЯДЫЧНЫЯ ВЫДАННІ

Бібліёбус абслуговае 55 населёных пуктаў. Яго паслугамі
карысталіся 1124 чалавека, выдадзена 20334 экз. выданняў. У 2023
годзе бібліёбусам было зроблена 177 выездаў па 13 маршрутах.

Падчас стаянак ажыццяўляюцца тэматычныя агляды, чытачы атрымліваюць інфармацыю аб навінках літаратуры, аб паслугах, якія ажыццяўляе раённая бібліятэка, а таксама прымаюць віншаванні з рознымі святкамі.

Бібліёбус таксама праводзіць мерапрыемства для сваіх чытачоў разам з перасоўным культурным цэнтрам.

 

 

Пажылыя людзі з радасцю чакаюць перасоўную бібліятэку, каб сустрэцца з цікавай кнігай, даведацца аб навінках. Актыўна дапамагаюць і прапагандуюць бібліятэчныя паслугі на бібліёбусе старасты вёсак.

СМІ пра перасоўную бібліятэку


Інфармацыя аб працы бібліёбуса не аднойчы друкавалася на старонках газеты “Перспектыва” і “Культура”.

Тэлекампанія Беларусь 4 у праграме “Вёсачка мая” выйшаў выпуск пра працу бібліёбуса Гродзенскага раёна. http://www.tvgrodno.by/video/vyesachka-maya-bibliobus-30-11-2016.html

У навінах тэлекампаніі СТВ ( http://www.ctv.by/novosti-grodno-i-grodnenskoy-oblasti/novogodniy-bibliobus-ded-moroz-i-snegurochka-privozyat-knigi-v ).

На сайце БЕЛТА паказана як работнікі віншуюць сваіх чытачоў з Новым Годам https://www.belta.by/regions/view/bibliobus-s-dedom-morozom-poseschaet-otdalennye-derevni-grodnenskogo-rajona-328591-2018/