Cвята мора праведзена бібліятэкарамі Верцялішкаўскай, Абухаўскай СБ, Сапоцкінскай ГПБ і галоўным бібліятэкарам па інфармацыйна-бібліяграфічнай рабоце на Аўгустоўскім канале 13.08.2022

Бібліятэчная гавань "скарбы кніжнага мора" на Свяце мора

13.08.2022

На Аўгустоўскім канале на шлюзе Дамброўка для гасцей свята мора бібліятэкар Верцялішкаўскай сельскай бібліятэкі, Сіткевіч Алена Аляксандраўна, Абухаўскай сельскай бібліятэкі Гядройць Тамара Яўгенаўна, загадчык Сапоцкінскай гарпасёлковай бібліятэкі Ганчыц Святлана Антонаўна і галоўны бібліятэкар па інфармацыйна-бібліяграфічнай рабоце Гулеўская Вольга Аляксандраўна арганізавалі бібліятэчную гавань "скарбы кніжнага мора". На гаване была прадстаўлена выстава «Цуды падводнага свету», якая пазнаёміла з цікавай літаратурай на любы густ і ўзрост: у дзяцей папулярнасцю карысталіся яркія ілюстрацыйныя казкі, у мужчын серыя «Марскі спецназ» Сяргея Зверава, а ў жанчын раманы з разгортваючыміся падзеямі на моры. Акрамя падборкі кніг працавала дзіцячая прыстань “Па марах, па хвалях” на якой удзельнікі свята гулялі ў марской віктарыне “Зачараваны востраў”, разгадвалі крыжаванкі, малявалі карціны мора і гулялі ў забаўляльна-рухомыя гульні. А яркая і маляўнічая марская ілюстрацыя дапамагла захаваць свята ў фотаздымках.

17.08.2022

No Comments Yet.

Leave a Reply