25.05.2023 на базе бібліятэк Гродзенскага раёна адбыўся абласны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў”.

25 мая на базе бібліятэк Гродзенскага раёна адбыўся абласны семінар “Бібліятэчнае краязнаўства – тэрыторыя вялікіх магчымасцяў”. Удзельнікі семінару наведалі Квасоўскую бібліятэку, дзе з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася Аксана Грынцэвіч, дырэктар Гродзенскага раённага культурна - інфармацыйнага цэнтра. Бібліятэкар Квасоўскай бібліятэкі, Святлана Судак, расказала пра краяўнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы бібліятэкі і іх захоўванне. У аграгарадку Індура ўдзельнікаў сустракалі “гандляры Індурскага кірмаша” з прапановамі паспрабаваць індурскія прысмакі. Ірына Пасюк, бібліятэкар Індурскай бібліятэкі, падзялілася вопытам сваёй работы па захаванню культурных традыцый сваёй малой Радзімы. Апошнім пунктам стала Адэльская бібліятэка. Бібліятэкар Станіслава Сідлярэвіч паведаміла аб ролі бібліятэкі ў захаванні і развіцці рэгіянальных традыцый. Пазнаёміла з брэндавымі мерапрыемствамі аграгарадка і элементамі НКС. Сустрэча завяршылася экскурсіяй па аграгарадку з наведваннем Касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

 

 

 

 

 

No Comments Yet.

Leave a Reply