22.02.2024 Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Абухаўскай бібліятэцы была падрыхтавана гадзіна роднай мовы ” Мову родную вучуся шанаваць, цаніць, любіць”.

22.02.2024 Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Абухаўскай бібліятэцы была падрыхтавана гадзіна роднай мовы " Мову родную вучуся шанаваць, цаніць, любіць".
Бібліятэкар павяла размову пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з літаратурным багаццем беларускай мовы. Удзельнікі клуба "Юны прававед" наведалі станцыі "Прыказкі і прымаўкі","Загадкі", "Прыкметы", "Казкі", "Скарагаворкі".
Мерапрыемства прайшло цікава і змястоўна. Кожны прысутны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа. Напрыканцы сустрэчы юныя прававеды пазнаёміліся з кніжнай выставай "Пявучая, родная мова мая" і кожны жадаючы ўзяў кнігу з выставы на беларускай мове.

No Comments Yet.

Leave a Reply