08.06. і 11.06.2023 Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва прыняў удзел у Тыдні традыцыйнай беларускай культуры “Ад прадзедаў спакон вякоў…”.

У рамках тыдня традыцыйнай беларускай культуры супрацоўнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва парадавалі сваіх чытачоў - жыхароў аддаленых вёсак Ханевічы, Мількаўшчына, Галынка мабільнай выставай “Ад прадзедаў спакон вякоў…”, прысвечанай багатай культурнай спадчыне Гродзенскага раёна. Раздзелы выставы былі прысвечаны рамёствам, павага да якіх адраджаецца нашымі майстрамі. Наведвальнікі выставы з адчуваннем гонару за свой край азнаёміліся з работай майстра па вырабу драўляных музычных інструментаў Мар'яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск, работай вядомых майстроў саломапляцення і выцінанкі, традыцыйнай рэгіянальнай кухняй у аграгарадку Адэльск.
Адначасова наведвальнікі змаглі атрымаць задавальненне ад выступленняў артыстаў вакальнага ансамбля "Заречанские крынички" і вакальнага ансамбля "Сяброўкі" Скідзельскага гарадскога дома культуры, арганізаваных пры дапамозе перасоўнага культурнага цэнтра.

 

 

No Comments Yet.

Leave a Reply