Этнаграфічны экскурс у гісторыю ручніка “Крылы ільяныя  – ручнікі” прайшоў у Квасоўскай СБ 27.05.2021

Этнаграфічны экскурс у гісторыю ручніка

“Крылы ільяныя  - ручнікі”

прайшоў у Квасоўскай СБ

27.05.2021

Чаму нашу Радзіму называюць Белай Руссю? А можа, так зямля стала называцца ад ручнікоў, разасланых па берагах рэчак і азёраў, якія ад сонца і вады станавіліся бялюткімі- бялюткімі? Ад тых палатняных белых ручнікоў-крылаў, што ў кожнай нашай хаце…

Кожны народ мае свае традыцыі, свае нацыянальныя асаблівасці: мова, культура, нацыянальныя стравы, прадметы побыту і іншыя. Адной з самых знакамітых беларускіх адметнасцей з’яўляюцца ручнікі. Ручнік заўсёды быў сімвалам дарогі..

27 мая ў Квасоўскай СБ прайшоў этнаграфічны экскурс у гісторыю ручніка “Крылы ільяныя  - ручнікі”, на якім мы ўзгадалі таямніцы беларускай зямлі, прыўзнялі заслону народных традыцый. Вывучаць, пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, бадай, самая галоўная наша задача.

Тканыя, вышываныя ручнікі, якія можна назваць рукатворнымі летапісамі душаў, памкнёных да прыгажосці, сталі сімваламі беларускай нацыі, і імі мы можам ганарыцца нароўні з Белавежскай пушчай ці Нацыянальнай бібліятэкай.

01.06.2021

 

No Comments Yet.

Leave a Reply