Пазнавальна-забаўляльная праграма да Міжнароднага дня роднай мовы «Каласы роднай мовы»

Пазнавальна-забаўляльная праграма

да Міжнароднага дня роднай мовы

«Каласы роднай мовы»

20.02.2021

Лёсу майго кірунак,

Долі маей выснова,

Як паратунак,

Матчына слова,

Бацькава слова.

                           (П. Макаль)

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай  мовы. У Свіслацкай сельскай бібліятэцы чытачы не прапусцілі гэтую важную дату.

Бібліятэкар расказала гісторыю стварэння гэтага свята, была асвечана велічнасць і неабходнасць берагчы родную мову. А у забаўляльнай частцы мы з дзецьмі чыталі хуткамоўкі на роднай мове, адгадвалі загадкі. Нават паспрабавалі сабраць прыказкі і прымаўкі з некалькі частак. І праверылі свае веды ў перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую, прачыталі некалькі вершаў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных роднай мове.

Гэта мерапрыемства дапамагло нам успомніць то, якая наша родная мова прыгожая і велічная. Закончылася прагарама словамі Віктара Шведа «Дзесяць запаведзяў», якімі мне захацелася падзяліцца за вамі:

Мову родную беражы.

Мовай роднаю даражы.

Мову родную шануй.

Мовай роднай не гандлюй.

Мову родную любі.

Мовы роднай не кідай.

Мову дзецям перадай.

Мовы не аддай на здзек.

Толькі з ёю жыцця век.

22.02.2021

 

No Comments Yet.

Leave a Reply