Пазнавальна-гульнявая праграма «Безопасный день» праведзена бібліятэкарам Свіслацкай бібліятэцы 09.09.2021

9 верасня работнікі культуры аграгарадка Свіслач зноў наведалі сярэднюю школу, на гэты раз з пазнавальна-гульнявой праграмай «Безопасный день». Старшакласнікі прадэманстравалі свае веды, адказваючы на ​​пытанні віктарын, разбіраючы складаныя сітуацыі, прычыны і наступствы, а мужчынская частка класа прадэманстравала свае веды як прызыўнікі. У ходзе мерапрыемства мы падрабязна разабралі пытанні бяспекі, першай дапамогі, правільнай эксплуатацыі бытавых прыбораў і шмат іншае. Нашы вучні не проста праверылі свае веды, але і даказалі, што сапраўды ведаюць і выконваюць усе правілы і кожны іх дзень бяспечны.

09.09.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply