Падарожжа «Страна знаний» прайшло з бібліятэкарам Свіслацкай СБ 01.09.2021

1 верасня, у першы школьны дзень, бібліятэкар Свіслацкай СБ запрасіла вучняў 4 класа Свіслацкай СШ адправіцца ў «Страну знаний».

У гэтае падарожжа дзеці ўзялі з сабой шпаркасць думак, знаходлівасць, кемлівасць. Юныя вучні адказвалі на каверзныя пытанні бібліятэкара, паўдзельнічалі ў віктарыне па навакольнага свету, успомнілі казкі Пушкіна і праверылі свае веды ў міні-віктарыне па літаратуры.

Каб першы школьны дзень не здаваўся сумным і цяжкім, бібліятэкар падрыхтавала для хлопчыкаў і дзяўчынак жартоўны школьны гараскоп на год для кожнага знака.

У гэты час, дзеці не толькі ўключыліся ў працу і настроіліся на насталы навучальны год, але весела і з жартамі правялі час.

01.09.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply