Мерапрыемства “Этот день Октября в историй нашей страны” прайшло ў Абухаўскай СБ 04.11.2021

Абухаўская СБ

правяла мерапрыемства "Этот день Октября в историй нашей страны"

04.11.2021

4 лістапада Абухаўская СБ запрасіла рабят прышкольнага лагера "Листопадик" на мерапрыемства, прысвечанае Кастрычніцкай рэвалюцыі "Этот день Октября в историй нашей страны". Для юных чытачоў гэты перыяд гісторыі малавядомы, таму бібліятэкар пастаралася ў вельмі лёгкай і даступнай форме раскрыць перад імі старонкі Кастрычніцкай рэвалюцыі, каб сфарміраваць уяўленне пра гэту падзею, яе ўплыў на грамадства і сусветную гісторыю. Бібліятэкар падзялілася сваімі ўспамінамі, як святкавалі 7 лістапада ў яе дзяцінстве, калі для дзяцей і іх бацькоў - гэта было сапраўднае свята з транспарантамі, чырвонымі сцяжкамі, рознакаляровымі шарыкамі, шмат абновак і прысмакаў. У канцы мерапрыемства, хлопцы ў малюнках адлюстравалі сваё ўяўленне аб пачутым. Затым дружна змясцілі свае малюнкі на бібліясушцы.

08.11.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply