Літаратурна-музычная вечарына «День доброты и мудрости» прайшла ў Свіслацкай СБ 28.08.2021

У цяперашні час самым вострым дэфіцытам сталі ў нас чалавечае цяпло і клопат аб блізкіх. Бо чалавек нараджаецца і жыве на Зямлі для таго, каб рабіць людзям дабро. Менавіта дабрыня стала тэмай літаратурна-музычнай вечарыны 28 жніўня ў Свіслацкай сельскай бібліятэцы.

З удзельніцамі жаночага аматарства мы чыталі вершы, слухалі песні і нават адну з іх мы выканалі самі. Разбавілі вечар незвычайным спосабам ўспомніць прымаўкі пра дабрыню, удзельніцам было прапанавана знайсці і сабраць правільныя прымаўкі з дзвюх частак.

Самым цікавым момантам для нашых дам сталі паштоўкі-кампліменты. Бібліятэкар прапанавала падзяліцца сваім дабром і добрым настроем адзін з адным і напісаць на прыгожых паштоўках камплімент для аднаго і падарыць яму. Але ж, каб праяўляць дабрыню да іншых, спачатку трэба палюбіць сябе, а раз так, удзельніцам было прапанавана напісаць камплімент і сабе, мы ўсё напісалі на паштоўках тое, што нам у сабе больш за ўсё падабаецца і было вырашана насіць іх з сабой, як напамін пра тое, як шмат у нас ёсць добрага.

Вынікі літаратурна-музычнай вечарыны мы падвялі за кубачкам духмянага чаю і лёгкім перакусам.

28.08.2021

 

No Comments Yet.

Leave a Reply