Літаратурная бухта «Поймай удачу» прайшла ў рамках абласнога праекта «ЛитФест» 19.06.2021

19 чэрвеня 2021 года ў рамках абласнога праекта «ЛитФест» для гасцей свята "Аўгустоўскі фрэш» бібліятэкарамі Гродзенскага раёна была падрыхтавана літаратурная бухта «Слови удачу». Так, напрыклад, бібліятэкар Путрышкаўскай сельскай бібліятэкі, Якусік Алена Віктараўна, прэзентавала кнігі з серыі "Маленький профессор". Рабяты з задавальненнем прымалі ўдзел у пазнавальнай віктарыне, а калі ўзнікалі складанасці з адказамі, на дапамогу прыходзіў "Маленький профессор". Сіткевіч Алена Аляксандраўна, бібліятэкар аг. Верцялішкі, пазнаёміла гасцей з беларускай дзіцячай літаратурай. Удзельнікі, выконваючы нескладаныя заданні, атрымалі ў падарунак эксклюзіўную кніжную закладку. Бібліятэкар Азёрскай сельскай бібліятэкі знаёміла юных гасцей з дзіцячай перыёдыкай, прэзентуючы часопіс «3/9 царства». Дзіцячы часопіс "тридевятое царство" - гэта навучанне і развіццё праз гульню.

19.06.2021

 

No Comments Yet.

Leave a Reply