Гульня-конкурс да Года народнага адзінства «Про Беларусь»

Гульня-конкурс да Года народнага адзінства «Про Беларусь»

Радзіма пачынаецца з таго, што ты раптам разумееш, што яна не пражыве без цябе, а ты не пражывеш без яе. Яна патрэбна табе, а ты патрэбны ёй - вось і ўвесь сакрэт. Гэты сакрэт раскрылі чытачам у Свіслацкай сельскай бібіліятэцы 24 красавіка.

Падчас конкурсу ўдзельнікі адказвалі на пытанні, адказ залічваўся таму, хто першым падахвоціўся. Пытанні былі з розных сфер, але ўсе тычыліся нашай цудоўнай Радзімай. Мы гаварылі аб міфах Беларусі, святах і абрадах, гарадах, флоры і фаўне Рэспублікі.

Так як мерапрыемства праходзіла ў бібліятэцы, ва ўдзельнікаў была выдатная магчымасць "падглядзець" адказы ў кнігах. Але такі варыянт дапускаўся толькі ў выпадку, калі ніхто з прысутных не ведаў адказ на пытанне.

Разбавілі інтэлектуальныя конкурсы вершы, прысвечаныя нашай краіне. А ў канцы, бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам незвычайную гульню: хлопцам было дадзена назва нашай мясцовасці (Свіслач) і на кожную літару назвы ім прапанавалі падабраць прыметнік, які найбольш поўна апісвае наш аграгарадок. Прыметнікі, што былі названыя, кажуць самі за сябе - нашы дзеці любяць і цэняць свой край.

26.04.2021

 

No Comments Yet.

Leave a Reply