Выстава старадаўніх фотаздымкаў “Стары фотаздымак” аформлена ў Квасоўскай СБ

Выстава старадаўніх фотаздымкаў

“Стары фотаздымак”

аформлена ў Квасоўскай СБ

Квасоўская СБ арганізавала выставу старадаўніх фотаздымкаў розных часоў “Стары фотаздымак”, на якой прадстаўлены фатаздымкі 30-60-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэтая выстава - даніна памяці людзям, якія жылі ў вёсцы, ваявалі за вызваленне краю і ўнеслі ўклад у яго развіццё ў пасляваенны час.  Бібліятэкарам праведзена вялікая праца па зборы і захаванасці фатадакументаў з асабістых архіваў.

Наша сучаснасць зрабіла фота даступным, больш за тое, неад’емным складнікам жыцця. Зафіксаваць зараз можна літаральна кожны момант. Але калі мы апошні раз трымалі ў руках папяровыя, надрукаваныя здымкі? Яшчэ колькі год таму для фотаздымка, ці сямейнага, ці асабістага мы мусілі ісці ў фотаатэлье ці фотасалон. Фотаздымак быў рытуалам, які аб’ядноўваў родзічаў, фізічным і метафізічным повадам для сустрэчы.

Разам з даступнасцю мы страчваем культуру фота, старыя здымкі мілыя нам менавіта чысцінёй і цнатлівасцю. Бо даступныя не кожнаму.

03.06.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply