Ваенная хроніка «Прошла через детство война» праведзена ў Квасоўскай СБ 08.05.2021

Ваенная хроніка

«Прошла через детство война»

праведзена ў Квасоўскай СБ

08.05.2021

Кожны год 9 мая ўся наша краіна адзначае Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Трэба ведаць, што дзеля гэтай Вялікай Перамогі аддалі жыцці і пралілі кроў не толькі дарослыя, але і дзеці, такія ж дзяўчынкі і хлопчыкі, як яны самі. Вайна і дзеці ... Няма нічога страшней, чым гэтыя два словы, пастаўленыя побач. Ў Другой сусветнай вайне загінула больш за 70 млн. чалавек, з іх 13 млн. - дзеці. Каб успомніць і ўшанаваць памяць дзяцей, якія заплацілі занадта дарагую цану за будучыню сваёй Радзімы, у Квасоўскай СБ праведзена ваенная хроніка «Прошла через детство война», пра дзяцей ваеннага часу. У ходзе мерапрыемства толькі сцісла распавядаецца пра тое, як нялёгка было дзецям падчас вайны. Як ім даводзілася ўзваліць на сябе дарослыя нягоды ў тыле і на франтах, як яны вялі сваю маленькую вайну ў сваім уяўленні. А яшчэ, знаёміць з самымі маленькімі Героямі Савецкага Саюза. Але галоўнай мэтай гэтай праграмы з'яўляецца выхоўваць пачуццё гонару і павагі да мінулага сваёй Айчыны. За свабоду Радзімы многія юныя героі аддалі свае жыцці і наш абавязак ведаць і памятаць пра гэта, каб ніколі на Зямлі не разгарэўся агонь вайны.

Вядучыя расказалі пра няпростыя лёсы дзяцей ваеннага часу. Аповяд вядучых перамяжоўваўся чытаннем вершаў К.Сіманава, А. Куляшова, А. Гура, В. Салія і Г. Рублёва.

14.05.2021

No Comments Yet.

Leave a Reply