Знакамітыя ўраджэнцы Гродзенскага раёна

Пяшко Іван Рыгоравіч Нарадзіўся

Нарадзіўся 4 снежня 1941 года ў вёсцы Лішчыца Гродзенскага раёна. Вучыўся ў сярэдняй школе №1 г.Скідзеля. Закончыў тэхнічнае вучылішча №7 г.Гродна, гістарычна факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, сцэнарны факультэт Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у г.Маскве. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Піша на беларускай мове.

Выдаў кнігі:

  • "Чырвоная клубніка", выд. "Мастацкая літаратура", 1977г.
  • "Марго з Казарэзаў", дадатак да часопіса "Вожык", 1992 г.
  • "Сцэнарый з сямідзесятых", дадатак да часопіса "Маладосць", 1997 г.
  • Аповесць "Дзе логіка", часопіс "Маладосць" №5, 1991 г.

Асобныя творы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі:

  • "Рацыя", на украінскай мове, 1980 г.
  • "Вожык смяецца", "Мастацкая літаратура", 1991 г.
  • "Бацька наш Нёман", "Юнацтва", 2001 г.
  • "Галасы", бібл. "Гродзенская праўда", 2004, 2005 г.г.
  • Жыве ў г.Шчучыне.

Шаўчэнка (Чабоцька) Людміла Уладзіміраўна

Нарадзілася 21 мая 1954 года ў вёсцы Губінка Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. З 1971 па 1973 гады вучылася на харавым аддзяленні Ў Гродзенскім культурна-асветным вучылішчы. У 1992 годзе закончыла (завочна) аддзяленне бібліятэказнаўства і бібліяграфіі інстытута культуры. З 1973 года працавала на розных пасадах ва ўстановах культуры Гродзенскай вобласці. Зараз працуе бібліятэкарам ў дзіцячай гарадской бібліятэцы № 6. Жыве ў г. Гродна. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Выдала зборнікі паэзіі:

    • "Состояние души" (2003)
    • "В зелёном мае" (2006)

Самойла Галіна Сямёнаўна

Нарадзілася 1.10.1960 года ў в.Бандары Гродзенскага раёна Гродзенскай вобл.. Паэтэса. Член СПБ. Вучылася ў Бандарскай 8-гадовай школе, а затым – ў Галавацкай сярэдняй школе. У 1977 г. закончыла школу і паступіла ў Гродзенскі педінстытут імя Я.Купалы на філалагічны факультэт. У 1981 годзе закончыла. На працягу трох гадоў працавала настаўніцай у Шчучынскім раёне. У1984 г. пераехала ў Гродна. Працавала выхавальнікам дзіцячага сада №38, да 2004 г. – настаўніцай СШ №6. Вершы піша з дзяцінства, друкавацца пачала з 1974 г. у часопісе “Бярозка”, газеце “Піянер Беларусі”, раённай газеце “Сельская навіна”.

Выдала кніжкі вершаў:

      • "Сола трох галасоў" (2001 г.)
      • "Между светом и тьмой" (2004 г.). Жыве ў г.Гродна

Сямінскі Пётр Яраслававіч

Нарадзіўся 29.05.1963 года ў в. Калбасіно Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям’і службоўцаў саўгаса. Паэт, празаік, драматург. Член СПБ. Вучыўся ў Каўбасінскай васьмігодцы, у СШ №6 г. Гродна. У 1985 г. скончыў фізічны факультэт Гродзенскага універсітэта. Працуе настаўнікам у №34 г.Гродна. Друкавацца пачаў з 1983 г. Піша на беларускай і рускай мовах.

Выдаў зборнікі фантастычнай прозы "Казкі далёкіх планет"(Гродна, 1995, на рус. мове), "Бачу сонца" (Мн., 1996), кніжку вершаў для дзяцей "Непераможны заяц" (Гродна, 1997), зборнікі вершаў і паэм "Зорная трэль" (Гродна, 1998, на рус. мове), "Таямніца абуджанай знічкі" (МН.,2002), зборнік літаратурных пародый "Штрафны удав" (Гродна, 2006, на рус. мове), раман "Белае танга лёсу" (Мн., 2008, на рус. мове). У часопісах надрукаваны п’есы "Памяць Палесся" і "Ружа і робат". Дэлегат Трэцяга Усебеларускага народнага сойму.

Сяроў Мікалай Іванавіч

Нарадзіўся 5.04.1958 года ў г.Скідзелі Гродзенскага раёна Гродзенскай вобл. у сям’і настаўніка. Паэт. Член СПБ. Дзіцячыя гады (да 6 гадоў) прайшлі ў в. Бершты і в. Азёры на Гродзеншчыне. У 1965 г. сям’я пераехала ў Скідзель, дзе з 1966 да 1976 г. жыў і вучыўся. Закончыўшы сярэднюю палітэхнічную школу №2 з залатым медалём, у 1976 г. паступіў у БДУ на навукова-вытворчае аддзяленне фізфака. Адтуль быў прызваны ў рады СА. Службу праходзіў на Поўначы. З 1979г. да 1981г. прцаваў, набываў розныя прафесіі на прадпрыемствах г. Гродна і г. Масквы, а таксама – у будаўніцтве. З 1981 г. і да цяперашняга часу працуе ў ОАО “Скідзельскі цукровы камбінат” на пасадзе намесніка генеральнага дырэктара (з 2006 г.), прайшоўшы шлях з радавога рабочага да старшыні Наглядальнага Савета ОАО (з 2003 г.). З 1895 г. па 1993 г. вучыўся ў БДТУ (дыплом з адзнакай) і аспірантуру, здаў кандыдацкія экзамены.

Пісаць пачаў у раннім дзяцінстве, друкавацца пачаў з 2004 г. (у перыядычным друку, у альманахах “Нябесны знак”). Выдаў кнігі паэзіі "Синий сон" (2006, Мінск, “Конфида”), у 2008 г. там жа выдадзены кнігі "Над озером белым" і "Ночные дожди". Жыве ў г. Гродна.