Свіслацкая СБ
біблія-шоў “Созвездие лучших читателей”
05.06.2022
Чалавек, які любіць і ўмее чытаць, - шчаслівы чалавек. Ён акружаны мноствам разумных, добрых і дакладных сяброў. Гэтыя сябры - кнігі.
5 чэрвеня чытачы Свіслацкай сельскай бібліятэкі паўдзельнічалі ў біблія-шоў “Созвездие лучших читателей”. Бібліятэкар павіншавала і ўзнагародзіла каштоўнымі падарункамі самых актыўных, самых частых наведвальнікаў бібліятэкі.
Акрамя падарункаў найлепшыя юныя чытачы былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі ад бібліятэкара ў самых розных намінацыях. Так, напрыклад, у намінацыі “Читатель-исследователь” быў адзначаны Венскоўскі Мікіта – аматар энцыклапедый і навуковай літаратуры, у намінацыі “Самый позитивный читатель” была адзначана Іваноўская Бажэна – часты госць бібліятэкі і актыўны ўдзельнік масавых мерапрыемстваў. Таксама актыўныя ўдзельнікі жыцця бібліятэкі ўдастоіліся ўзнагарод у такіх намінацыях, як: “Самый любознательный читатель”, “Библиотечные активисты”, “Друг библиотеки” і іншыя.
Варта адзначыць адну адмысловую ўзнагароду ў намінацыі “Самый перспективный читатель”, якая дасталася Сях Багдану, і няхай пакуль на старонках кніг яго цікавяць толькі карцінкі, ён ужо зараз з'яўляецца частым госцем у бібліятэцы.
07.06.2022