Царыца рускай паэзіі - Марына Цвятаева! Самотны дух паэзіі Срэбнага стагоддзя. Найбуйнейшы паэт адной з найбуйнейшых паэтычных эпох. Жанчына трагічнага жыцця з трагічным канцом.
30 верасня ў Свіслацкай сельскай бібліятэцы мы прысвяцілі гадзіну паэзіі гэтай дзіўнай паэтэсе. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар не толькі пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй жыцця Марыны Цвятаевай, але і з яе творчасцю. Госці мерапрыемства абралі для сябе яе вершы і зачыталі нам, бо да творчасці Цвятаевай нельга застацца абыякавымі.
01.10.2021