Выстава ў Квасоўскай СБ
«Беларусь помнит»
Выстава «Беларусь помнит» з партрэтамі выдатных продкаў - ветэранаў той кровапралітнай вайны, якую мы ніколі не забудзем, аформлена ў Квасоўскай СБ. Бо перамога ў ёй дасталася неверагодна дарагой цаной мільёнам беларускіх сем'яў.
Беларусь памятае і шануе подзвіг воінаў, тых, хто не шкадаваў свайго жыцця ў імя Радзімы і справядлівасці.
Беларусь памятае мільёны грамадзян сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах і гета.
Беларусь памятае страшны вынік вайны - разбураныя гарады і вёскі, скалечаныя душы і сэрцы мільёнаў ні ў чым невінаватых людзей.
Беларусь памятае мільёны загінулых салдатаў.
Беларусь памятае і схіляе галовы перад светлай памяццю ўсіх маці, якія ахоўвалі і абаранялі сваіх дзяцей.
Беларусь памятае і шануе Вялікую Перамогу, якая дасталася дарагой цаной.
Беларусь памятае і ўдзячная кожнаму за гераізм і адвагу.
Беларусь памятае кожнага без выключэння абаронцы Айчыны.
Светлая Памяць тым, хто не вярнуўся ...
Беларусь памятае самаадданасць ваенных медыкаў. Доўгіх чатыры гады доктара, медсёстры, фельчары і санінструктары працавалі суткамі, часцяком без сну і ежы, каб выратаваць як мага больш людзей. Рызыкуючы жыццём, яны выносілі параненых з-пад абстрэлу; гінулі, засланяючы сабой іншых салдатаў.
Дзякуй Вам за Перамогу, жыццё, свабоду, падоранае шчасце, гонар за сваю краіну. Дзякуй за тое, што ўспаміны пра вайну суправаджаюцца не толькі болем і слязамі адчаю і скрухі, але і слязамі радасці.
13.05.2021