Узорны фальклорны дзіцячы калектыў “Васілёчкі”

2006 год можна лічыць годам стварэння дзіцячай фальклорнай групы “Васілёчкі”. Яна спачатку існавала як частка дарослага НФТ “Матуліна песня”. Дзеці заўжды былі сапраўднымі артыстамі, якія разам з дарослымі  выступалі  на розных канцэртных пляцоўках, ладзілі спектаклі і прымалі ўдзел на конкурсах і  фестывалях.

 

2004 г.

Кіраўніком калектыву з’яўляецца Адамовіч Тарэса Антонаўна. Колькасць удзельнікаў  у дзіцячым фальклорным калектыве не пастаянная. Цяпер яна налічвае 18 удзельнікаў ад 8 да 17 гадоў. Калектыў складаецца з дзвюх груп: старэйшая (канцэртная) і малодшая (падрыхтоўчая), удзельнікі якой спасцігаюць мастацкі свет праз малюнкі, лічылкі, спевы, вобразы каляндарна - абрадавых свят, гульні.

Акрамя пераймання мясцовых традыцый, каранёвых абрадаў, падчас заняткаў вядзецца навучанне дзяцей і моладзі народным спевам, танцам, а таксама музіцыраванню на беларускіх народных інструментах. Рэпертуар складаецца ў першую чаргу з адноўленых і бытуючых узораў каляндарнага і сямейна-абрадавага цыклаў, карагодаў, гісторыка-бытавых танцаў, пазаабрадавых песень мясцовага паходжання, гульняў, прыпевак, жартаў, інструментальных музычных найгрышаў і інш. У практыцы выкарыстоўваецца шэраг ударна-шумавых інструментаў: трохкутнік, трашчотка, круцёлка, бразготка, званочак, румба, лыжкі, рубель, падвойная трашчотка, біч і іншыя.

Дзіцячы фальклорны калектыў “Васілёчкі” – абавязковы ўдзельнік культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца аддзелам культуры, аддзелам адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага райвыканкама, цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі, а таксама фестываляў абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага  ўзроўняў.

У 2010 годзе “Васілёчкі” сталі  пераможцамі Другога Рэспубліканскага агляду – конкурсу фальклорных калектываў “Веснавы танок” Міністэрcтва адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Лепшае ўвасабленне абрада валачобнікаў” .

У 2011 годзе “Васілёчкі” занялі трэцяе месца ў Гродзенскай вобласці, паказаўшы абрад “Зажынкі”.

 

У 2012 годзе  з абрадамі “Вялікдзень” і “Гуканне вясны” “Васілёчкі” сталі пераможцамі Рэспубліканскага конкурсу “Юныя  таленты Беларусі”.

 

 

На аснове палажэння аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу  фальклорных калектываў “Шчаслівы той, хто продкаў з чыстым сэрцам паважае” 18  сакавіка 2017 года на базе Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі адбыўся абласны этап конкурсу.

На аснове рашэння журы пераможцам, які атрымаў I месца, стаў узорны фальклорны калектыў “Васілёчкі”.

У 2021 годзе “Васілёчкі” прымалі удзел у абластным фестывалі рэгіянальнага фальклору “Панямоння жывыя крыніцы”  і сталі  пераможцамі, заняўшы першае месца.

У красавіку 2021 года ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўляючы цэнтр “Зубраня”»‎ адбыўся рэспубліканскі конкурс фальклорных калектываў у рамках рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”. Мэта конкурсу – выяўленне, падтрымка і развіццё творчага патэнцыялу таленавітых дзяцей краіны, якія займаюцца ў фальклорных калектывах. “Васілёчкі” атрымалі дыплом ІІІ ступені.

 

Юныя артысты з Жытомлі з'яўляюцца частымі гасцямі на канцэртных пляцоўках, спяваюць і танчаць, ладзяць спектаклі і праводзяць гульні.

Ходзяць з калядою.

 

На свяце пісанкі ў Сапоцкіне.

Ходзяць у валакайнікі.

     

На міжнародным фестывале валачобнікаў у Кнышыне (Польшча).

Масленіца ў Жытомлі                                                                               Гуканне вясны ў Жытомлі.

Разам з народным тэатрам фальклору “Матуліна песня”  прымалі ўдзел у праграме “Выправы да войску”.

Здымаліся ў перадачы “Наперад у мінулае” у свадзебных абрадах.

 

Мая ціхая песня дубраўная,

Не святочная, не былінная,

З росных травак, былінак сабраная,

Медунічная і палынная.

Як валошка ў сінім вяночку,

Кропля светлая ў ручаёчку,

Ты – праўдзівае і пяшчотнае

Слова матчына ў кожным радочку.