Вёска Квасоўка ад заснавання да пачатку ХХ ст.


 

У кожнага чалавека ўзнікае пытанне пра паходжанне родных мясцін, пра людзей, што жылі тут у далёкія гады. Цяжка цяпер дакладна сказаць, чаму Квасоўка была закладзена менавіта тут. Магчыма таму, што ў 3 км ад вёскі знаходзіцца зліццё двух рэк: Нёмана і Свіслачы. З другога боку, ўтварэнне Квасоўкі можна растлумачыць блізкасцю да г. Гродна, блізкасцю гандлёвых шляхоў. Ва ўсякім выпадку людзі на гэтай тэрыторыі жывуць вельмі даўно. Аб гэтым сведчыць курганны магільнік плямёнаў, знойдзены ў 3 км. ад Квасоўкі каля вёскі Кароткі.

Існуе меркаванне, што на гэтай тэрыторыі сяліліся яцвягі. У III-XIII ст. яцвягі жылі на тэрыторыі паміж Нёманам і Вялікімі Мазурскімі азёрамі. Размаўлялі яны на мове пераходнай паміж балцкай і славянскай. Яцвягі ўдзельнічалі ў шматлікіх ваенных паходах супраць рускіх і польскіх князёў. Да канца XIII ст. яны былі канчаткова пераможаны крыжакамі. У ХІХ-ХХ ст. яцвягі знаходзіліся на стадыі разлажэння першабытна-абшчыннага ладу і станаўлення феадальных адносін. Займаліся яны земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем. Архалагічнымі помнікамі з'яўляюцца каменныя курганы. У курганным магільніку каля в.Каўпакі, захавана каля 13 насыпаў. Выявіў іх у 1913 годзе Я.Г.Звяруга. Ва ўсіх курганах пад дзярновым слоем меліся вымасткі са шчыльна ўкладзеных рознай велічыні камней. Пахаванні ва ўсіх курганах былі праведзены па абраду трупапалажэння. Пахаваны інвентар гэтых магільнікаў бедны. Былі знойдзены кольцы, мініяцюрны нож, а таксама рэшткі елінянага посуду.

 У апошняй чвэрці I тыс. н. э. адбыліся буйныя перамены ў сацыяльна-эканамічным развіцці ўсходніх славян. Іх гаспадарка па сутнасці была ўжо земляробчай. На змену падсечнаму земляробству прыходзіць ворыўнае. Пераход да ворыўнага земляробства прывёў да змен у іншых галінах вытворчасці: жывёлагадоўлі, рамястве, гандлі, а таксама пачатка ўзнікнення класавых адносін - усё гэта прыводзіла да фарміравання сельскай абшчыны, якая складалася з асобных сямейных сялянскіх гаспадарак. У гэты ж час ідзе працэс узнікнення класавых адносін, прыватнай уласнасці. У працэсе ўтварэння дзяржавы, узнікнення і развіцця феадальных адносін, уласнасць сялян на землю паступова знікла.

Усходнія славяне ў канцы І тыс. н. э. асвойвалі землі Беларускага Панямоння. У Х ст. тут узнікаюць першыя гарады, княствы. Сталіцай удзельнага княства  ў Х ст. была старажытная Гародня. Да гэтага княства належылі тэрыторыі сённяшняй Квасоўкі.

ХІІІ ст. для ўсходнягя славянства стала адным з самых драматычных і цяжкіх часоў, калі варожыя зграі татара-манголаў і крыжакоў агарнулі іх землі пятлёю. У гэтых умовах ідэя кансалідацыі набывала больш і больш прыхільнікаў, станавілася больш звышактуальнай. У сярэдзіне ХІІІ ст.цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях пераходзіць у Навагрудак, які быў адносна бяспечнай тэрыторыяй.

Вёска Квасоўка бярэ пачатак ад в. Ніжнія Пагараны. Першыя звесткі  пра вёску знаходзяцца ў "Пісцовай кнізе Гродзенскай эканоміі" і датычацца 1680 года.

Тут размешчаны дадзеныя пра тыя павіннасці, што плацілі каралеўскаму двару і з валокі сялянскай зямлі: чыншу 21 грош, гусі, куры, яйкі, сена - 5 грошаў, загвалты 10 грошай, за талокі 13 грошай, 2 дня працы ў тыдзень.

Афіцыйна назва в.Квасоўка паходзіць ад прозвішчаў Квасаў, Квасевіч. Але ў народзе ходзіць паданне, якое расказвае пра тое, што жыў  калісьці  ў гэтай мясцовасці бядняк. Аднойчы пашчасціла яму знайсці скарб. Бядняк адкрыў на гэтыя грошы лаўку, дзе пачаў раздаваць квас бедным людзям. Таму вёску, пабудаваную тут, пачалі называць Квасоўка. Па ўспамінах старажыла вёскі І. Рагоўскага, першымі жыхарамі новай вёскі былі сем’і: Дзюрдзь, Шота, Леванец, Бык, Арчарук. Іх нашчадкі і па сённяшні дзень жывуць у вёсцы.

У 1954 годзе 1 км ад в.Квасоўка была знойдзена яшчэ адна знаходка. Гэта быў грашовы скарб, знойдзены ў в. Лікоўка. Скарб змяшчаў 6495 асобнікаў розных манет. Скарб быў захаваны ў 1687 годзе.

ў 1795 годзе тэрыторыя в.Квасоўка ўваходзіла ў Слонімскую губернію Pacii.

Вёска Квасоўка ўваходзіла ў склад Гродзенскай эканоміі феадальнай каралеўскай гаспадаркі, утвораннай у 1589 годзе. Даходы ад дзяржаўных маёнткаў ішлі на ўтрыманне караля, яго двара, дзяржаўнага апарату, войска і г. д. Гродзенская эканомія мела асаблівае адміністрацыйнае гаспадарчае кіраванне. Складалася яна з так званых "губерняў". Адна з іх была Квасоўская. "Губерні" складаліся з ключоў. 3 сялянскіх гаспадарак амаль усе былі цяглыя, і толькі невялікая частка свабодных ад паншчыны. Жорская эксплуатацыя і дэспатызм адміністрацыі неаднаразова былі прычынай сялянскіх хваляванняў. У цэлым становішча сялян Гродзенскай эканоміі было некалькі лепшым, чым у магнацкіх і царкоўных уладаннях.

У 18 ст. Гродзеншчына грала ролю значнай цытадэлі, што праявілася ў часы Паўночнай вайны (1700-1721 г.), калі Руская дзяржава вяла жорсткую барацьбу за выхад у Балтыйскае мора. У гэты час тэрыторыя Гродзеншчыны стала арэнай барацьбы са шведамі. Гродзенская аперацыя, праведзеная рускімі вайскамі, адыграла значную ролю ў далейшым разгортванні падзей. Насельніцтва імкнулася дапамагчы рускім войскам. Жыхары Гродзенскага павету знішчалі  і хавалі хлеб, іншыя прадукты, каб яны не дасталіся шведам. Крыніцы, якія аналізуюць ваенныя дзеянні на тэрыторыі Гродзеншчыны, сведчаць: "Горш за ўсё была шведам варожасць жыхароў, якія хаваліся за дрэвамі і кустамі, падстрэльвалі салдат. Аднойчы сам Карл XII ледзь не быў падстрэляны такім чынам".

У час Паўночнай вайны Гродзенская эканомія панесла вялікія страты. Адбыліся на эканоміцы рэгіёна таксама войны 1654-1682 г., 1655-1660 г. значныя страты нанесла эканоміі эпідэмія чумы 1709-1710 г. Паўночная вайна падзяліла час на два перыяды. I перыяд - час агульнага эканамічнага заняпаду, гаспадарчай разрухі, знішчэння вытворчых сіл грамадства. Было закінута 60-70% пасяўных плошчаў, загінула каля 40% насельніцтва, знішчана каля паловы рабочай скаціны. У апошні перыяд гэтага часу, дзякаючы самаадданай працы народа, насельніцтва амаль удвоілася, вырасла пагалоўе жывёлы. Пануючы клас вымушаны быу некалькі паслабіць эксплуатацыю сялян, у радзе выпадкаў прадастаўляючы ім ільготы, аказваючы дапамогу жывёлай, зернем, грошамі. II перыяд – час эканамічнага, палітычнага і культурнага пад'ёма. Гэта было звязана з уплывам развіцця капіталістычных адносін, з аднаўленнем гаспадаркі.

У сярэдзіне 18 ст. пачалося новае паступленне на сялян у выглядзе развіцця фальварачнай гаспадаркі, а разам з тым паншчыны, адпрацовачнай рэнты. Гэты працэс працягваўся ў другой палове 18 ст., калі фальварачна-паншчынная сістэма дасягнула росквіту. Манаполія феадалаў на зямлю заставалася без значных змяненняў. Толькі сейм 1773-1775 г. дазволіў мяшчанам Беларусі і Літвы набыць зямлю. Сярод сялян атрымала развіццё караткачасовая арэнда зямлі. Часцей за ўсё збяднеўшыя здавалі свае надзелы заможным сялянам, што садзейнічала ўзбагачэнню асобных сялянскіх сем'яў пры роўных надзелах.

Для таго, каб павысіць даходы сваіх маёнткаў, землеўладальнікі ўводзілі 4-х полле, травасеянне, паляпшалі пароды жывёлаў і г.д. Але ў той жа час і павялічвалі паншчыну.

Паступова фальварачна-паншчынная сістэма апынулася ў стане крызісу. Пануючы клас шукаў выхад са склаўшагася становішча ў рэформах. Рэформы аграрных адносін ішлі ў двух напрамках. Адны па шляху памяншэння фальварачнай гаспадаркі і больш інтэнсіўнага яе вядзення. Другі напрамак,  характызаваўся ўзмацненным развіццём фальварачнай гаспадаркі, дапаможных прадпрыемстваў і мануфактур. Такой была рэформа Антонія Тызенгаўза.

У Гродзенскай эканоміі на I валоку прыходзілася 5,8 чалавек, а на адну гаспадарку 0,69 валокі. Сялянскія гаспадаркі складалі 89,2% усіх гаспадарак. 3 іх 83,6% цяглых і 16,4% вольных ад спадчыны. Да сярэдзіны 17 ст. у 1651 годзе даход ад Гродзенскай эканоміі склаў 65,5 тыс. залатых. Даходы з эканоміі раслі з кожным годам. Значный даход мела эканомія ад забою жывёлы і гандлю ёй. У адным фальварку было прыкладна 6 валоў, 5 кароў, 5 коней, 79 свіней, 36 індзюкоў, 44 гуся, 52 качкі і 60 курэй.

Асноўнымі прычынамі барацьбы сялян супраць феадалаў былі класавыя супярэчнасці паміж імі. Найбольш распаўсюджанымі формамі барацьбы былі скаргі, просьбы, дэпутацыі да караля. Прычынамі асобных сялянскіх пратэстаў былі землеўладкавальныя злоўжыванні.

У Гродзенскай эканоміі назіралася кваліфікацыя глебы, вёскі катэгорыяй вышэй, чым яна была ў сапраўднасці, таму павышаліся павіннасці вёскі. Найбольш распаўсюджаннай была адмова ўсёй вёскі прыняць зямлю. Калі адміністрацыя ўсё такі дамагалася, то сяляне паграджалі ўцёкам, што нярэдка і здзяйснялася. Падаўленне сялянскіх выступленняў насіла жорсткі характар.

Становішча Квасоўскага ключа (воласці) Гродзенскай эканоміі выглядала вельмі сумна. Сам двор за 20 гадоў 17 ст. быў двойчы спалены дашчэнту. Некаторыя пабудовы ў ім былі зроблены з матэрыялаў пустуючых сялянскіх будынін. Па рэвізіі 1565 г. у вобласці было 24 вёскі, падзелянных на 4 войтаўствы. Кожны войт меў па дзве воласці вольных. Параўнанне інвентароў гаворыць аб тым, што колькасць войтаў з 1701 па 1712 г. паменшылася амаль удвое і ў столькі ж разоў павялічылася тэрыторыя іх дзейнасці. Аднак, узнагароджанне іх паменшылася ўдвое. Гэта звязана з пераводам сялян на грашовую рэнту. Фонд абшчыных земляў гэтай воласці за 150 гадоў вырас мала, хутчэй за ўсё за кошт пустуючых валок сялян. У воласці было 6 валок рамеснікаў (кавалі, бандары, цесляры і г. д.) і 11 валок служак, адверных і г. д. У Квасоўскай воласці было 25 двароў агароднікаў каля фальварка ў в.Агароднікі. Адзін агародніцкі надзел – 6 аргоў. Сялянскія землі былі двух катэгорый: аседлыя і чыншавыя. Першыя - гэта  асноўныя землі, з якіх яны неслі ўсе павіннасці. Другія - землі, за якія плацілі толькі чынш. Плата за абедзьве катэгорыі ў перекладзе на грошы была неаднолькавая.

За чыншавую зямлю ўклады былі меньшымі, чым за аседлую. Грашовая рэнта давала селяніну больш гаспадарчай самастойнасці, садзейнічала росту вытворчасці працы, пазбаўляла яго ад злоўжыванняў дваровай адміністрацыі. Да таго ж, з кожным годам яна рабілася лягчэй і выгадней, чым натуральныя аброкі і паншчына. Беларусь увайшла ў склад Расіі. Вёска Квасоўка з гэтага моманту ўваходзіць ў склад Слонімскай губерніі Расіі. У 1797 годзе Слонімская губернія пераўтворана ў літоўскую, а ў 1801 годзе - у Гродзенскую губернію. Губерніі дзяліліся на паветы, кожны прыблізна па 20-30 тыс. чалавек падатковага, або рэвізскага насельніцтва. Квасоўка ўвайшла ў склад Гродзенскага павета.

Значны адбітак на развіццё Квасоўкі і Гродзенскай губерніі ў цэлым паклала вайна 1812 года з французамі. Напярэдадні ўтварэння французскага войска на Гродзеншчыне размяшчаўся казацкі корпус вайсковага атамана М. І. Платава. 12 чэрвеня атрымаўшы звесткі пра пераправу вялікай арміі Напалеона праз Нёман, Аляксандр I загадаў Платаву ўдарыць у фланг французскім войскам. 16 чэрвеня корпус Платава выйшаў за межы Гродзенскай губерніі. У той жа дзень лёгкая кавалерыя Панятоўскага заняла Гродна. Кавалерыя брата Напалеона ўступіла ў горад праз 2 дні.

Як жа паводзілі сябе акупацыйныя ўлады ў Гродзенскай губерні? Спачатку Напалеон заахвочваў установы канфедэрацый, але праз месяц устанавіў "часовы ўрад". Улада новага ўрада прасціралася ў тым ліку на Гродзенскую губернію.

Яна накіравалася адміністрацыйнай камісіяй, якая складалася з буйных магнатаў пад старшынствам пастаўленага Напалеонам інтэндэнта. У губернях быццам бы дзейнічалі муніцыпалітэты, фактычна ж улада знаходзілася ў руках напалеонаўскіх генералаў. Праз 2 тыдні пасля арганізацыі "часовага ўрада" ён атрымаў прылады па ўзору Францыі. Губерніі былі пераіменаваны ў дэпартаменты, а губернскія камісіі заменены адміністрацыяй дэпартаментаў. Паветы пераіменаваны ў падпрэфектуры. Камісіям падпрэфектур патрэбна было выконваць ўсе распараджэнні напалеонаўскіх военачальнікаў.

Напалеонаўскія інтэндэнты адразу ж прадставілі новым уладам патрабаванні на харчаванне і фураж, якія пераўзыходзілі ўсе магчымасці губерніі. Жыхары павета абкладаліся ўсё новымі і новымі паборамі. Сяляне абавязаны былі пастаўляць жытнюю муку, ячменную крупу, авёс, сена, салому, гарэлку, соль, буйную рагатую жывёлу, тытунь. Тым, хто не выканае пастановы ў тэрмін, ставілі па чатыры салдаты для экзекуцыі і загадалі плаціць кожнаму з іх па 12 залатых у дзень.

У павятовых гаспадарках былі створаны пастаянныя крамы для харчавання праходзячых ваенных частак. Гродзенская губернія, акрамя задавальнення французскіх войск харчаваннем, павінна была адправіць значную колькасць правіянта і фуража ў Віленскую губернію. Шматлікія паборы вялі да поўнага разбурэння вёсак і галаты сялян. Нягледзячы на самыя суровыя карныя меры, насельніцтва хавала ў лясах хлеб, скаціну, транспартныя сродкі і г.д. Яны здзяйснялі ўборку і абмалот жыта ноччу, зерне вывозілі ў лес. Барацьба за прадукты харчавання стала адной з форм масавай барацьбы ўсяго насельніцтва супраць Напалеонаўскага рэжыма. Насельніцтва абкладалася шэрахам прамых і ўскосных грашовых падойкаў. Выключна цяжкай для насельніцтва была гужовая павіннасць. Улады патрабавалі таксама і паставак рабочай сілы для розных ваенных работ. Яшчэ больш разбуральнымі, чым афіцыйная рэквізіцыя, былі паўсюднае рабаўніцтва, разбой, гвалт. Агульны вынік урону па афіцыйных дадзеных даходзіў да 32 535 616 руб., загінула 4 тыс. чалавек, спалена 650 дамоў. Аднак гэтыя афіцыйныя лічбы значна ніжэй сапраўдных. Тым не менш гаспадарка пасля паражэння французаў была адноўлена. Цяпер ужо ўладанні Гродзенскай эканоміі былі падарваны і часткова перадзеляны асобам. 3 1818 г. маёнтак Квасоўка належаў памешчыцы Ганне Данькоўскай, атрымаўшай маёнтак пасля смерці свайго мужа. У фондзе - "Канцэлярыя Гродзенскага губернатара" Цэнтральнага Дзяржаўнага Гістарычнага Архіва Рэспублікі Беларусь у г. Гродна. Аўтарам была знойдзена справа №1204, якая дазваляе прасачыць перадачу маёнтка спачатку брату нябожчыка: «Вследствие предписаний Вашего Высокородия… требовал я от находящегося здесь штабс-капитана Петра Даньковского представления по предложенному при том предписанию регистру вещей, принять после покойного брата его коллежского секретаря Андрея Даньковского имения». Але, па хадайніцтву апекуна жонкі нябожчыка, права на ўладанне маёнтка атрымала Ганна Данькоўская. У гэты час у в. Квасовка «значились всего мужска двум стам сорока одной, а женска двум стам шести пола».3 1819 года маёнтак Квасоўка належыць Ганне Бухавецкай. 3 яе імем звязана справа аб уцёку сялян: «Крестьяне из имения Квасовка в Гродненском повете состоящего…Яков Лубовский, Антон Троско и Иван Троско, уклонившись от рекрутства бежали от вотчинши их, утащив с собой много дворовы разного рода вещей… По дошедшему сведению скрываются …близ Августова». Але іх  уцёк быў безпаспяховым: «Комиссия августовской в следствие отношение моего об отыскании и высылке бежавших людей из имения помещицы Буховецкой… Комиссия не проминет на основании законов возвратить их на прежнее место». 3 1837 года пасля смерці ўладара Квасоўкі Антона Ляхніцкага маёнтак быў падзелены паміж розных асоб. 3 гэтага часу ён належыць памешчыку Ксаверыю Пуслоўскаму.

Пазней маёнтак Квасоўка належаў памешчыку Раману Ляхніцкаму. У фондах ЦДГА РБ у г. Гродна захоўваецца справа №1236 - "Інвентар памешчыцкага маёнтка Квасоўка". Па інвентарнаму апісанню дадзены маёнтак у 1846-1848 г. складаўся з вёсак Агароднікі, Дзекалавічы, фальварка Квасоўка. Усяго ў маёнтак уваходзіў 31 сялянскі двор. На кожную гаспадарку было надзелена ворыўнай зямлі і пашы. Сяляне карысталіся таксама будаўнічым матэрыялам ад эканоміі. Асновай сялянскай гаспадаркі было земляробства і жывёлагадоўля, ніякімі больш важнейшымі промысламі яны не займаліся.

У «Выписке из инвентаря имения Квасовка Гродненского уезда помещика Ляхницкого» сказано:

«Из общего пространства в имении земли, заключающего в 572 дес. 1168 саж., находится у крестьян мирской земли именно: пахотной 287 дес. 1109 саж., сенокосной 50 дес. 1880 саж.

Кроме его крестьяне пользуются: господски лесом для постройки и починки домов своих и хозяйственных строений и снарядов, пастбищами на полях, выгонах и в лесах. Положенного уезда, в расстоянии от Губернского г. Гродно в 20, от торговых местечка Индура в 8, Скидля в 10, Лунной в 12 верстах… Имущество крестьян следующее: лошадей 22, волов 61, коров 43, овец 207, свиней 76, пчёл ульев 27… Наделено для крестьян на каждый двор по д. Огородники вместе с усадебною и сенокосной 8-10 дес. пашенной земли. Повинности крестьян главные: с двора наделённого 9-10, 10-ти десятинным участком земли, пригона в неделю с упряжью три, пищих 12 дней, кроме того пешего пригона в год 40 дней. Добавочные повинности. Для строительных работ на крестьянские и общественные надобности употребляются шарворки без ограничения количества дней. Подводы сверх барщины истребуются. Сторожество употребляется с зачётом в пригодную повинность. Посадка, поливка, полотьё огородов истребуются. Ночной караул отправляется по очереди. Выделка пряжи, холсты и сукна истребуются. Денежная повинность назначена с крестьянина д.Огородники и  Декаловичы по 1 руб. 55коп. , с крестьянина д. Дорошевичы по 1 руб. 86 коп. Итого: главных повинностей 30 руб. 71 коп. серебром».

Такім чынам, маёнтак Квасоўка быў тыповым памешчыцкім маёнткам сярэдзіны XIX ст. Сяляне карысталіся панскай зямлёй, а за гэта выконвалі разнастайные павіннасці. Гаспадарка Квасоўскага маёнтка нічым не адрознівалася ад гаспадаркі навакольных вёсак.

У канцы XIX ст. в. Квасоўка займала раўнапраўнае становішча сярод навакольных населеных пунктаў, у ён быў размешчаны прыватны магазін, карчма. Медыцынскае абслугоўванне здзяйснялі ўрач з в.Свіслач і фельдшар з в. Індура. У в.Свіслач знаходзілася школа з рускай мовай навучэння. Пазней сямігадовая школа была пабудавана і ў в. Квасоўка.

Каля 300 гадоў назад у вёсцы быў пабудаваны рымска - каталіцкі касцёл. Ён быў зроблены з баравых парод дрэва, якія былі вельмі моцныя. Аднак у пачатку XIX ст. у вёсцы пачынаецца будаўніцтва каменнага касцёла. 3 гэтай падзеяй звязана «Дело по прошению прихожан д.Квасовка о разрешении им окончить постройку Квасовского римско- католического костёла.» Пагаранскі, Сухадольскі, Лашанскі вясковыя старасты падалі прашэнне аб дазволе закончыць пачатак будавання каменнага рымска-каталіцкага касцёла. У будаванні ім было адмоўлена. Вернікі, карыстаючыся трухлявым драўляным касцёлам, хадатайнічалі аб будаўніцтве яшчэ ў 1854 годзе. У 1856 годзе атрымалі на гэта дазвол, былі выдадзены ім шмат плат і кашторас, праца прасоўвалася да 1864 года. Яна была прыпынена па распаражэнню Гродзенскага генерал-губернатара. Ксёнз Антон Эйсымонт пачаў асабіста збіраць грошы на будоўлю. Ён  знаходзіўся пад назіраннем паліцыі, як недобанадзейнага ў палітычным стане.

Таму было праведзена дазнанне. Высветлілася, для якіх мэт збіраліся грошы ў сапраўднасці «… для внутреннего украшения костёла и устройства в нём двух боковых алтарей,прихожане, как оказалось, продолжали сбор денег.

Гэты касцёл, пабудаваны у 1870 годдзе, захаваўся да нашых часоў і з'яўляецца дзеючым.

Пачатак ХХ ст. на Беларусі адзначаны далейшым развіццём капіталізму. У сельскай гаспадарцы гэта выяўляецца з яе сувязі з пынкам. Галоўнымі галінамі гандлёвага зямляробства на Беларусі з'яўляецца мясамалочная жывёлагадоўля у спалучэнні з вінакурствам. Пашыраліся пасевы тэхнічных культур. Узрасло выкарыстанне сельскагаспадарчых машын і палепшаных прылад. Па ўзроўню механізацыі сельскай гаспадаркі беларускія губерніі былі ў пачатку ст. адным з перадавых раёнаў Еўрапейскай Pacii.

Аднак, зямельнае пытанне да пачатку ХХ ст. яшчэ больш абвастрылася. 3-за пастаянных сямейных раздзелаў сялянскія надзелы істотна памяншаліся. На Беларусі ў той жа час налічвалася 487,2 тыс. (82,5%) сялянскіх гаспадарак, на якія прыпадала 15 дзес. зямлі на твор. Пры тагачаснай агракультуры і велізарных падатках такі надзел не мог забяспечыць утрыманне сярэдняй сялянскай сям'і. У сувязі з гэтым ва ўмовах развіцця капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы павялічыўся лішак рабочых рук, аграрная перанаселеннасць станавілася больш шырокай.

Нягледзячы на абвастрэнне аграрнага пытання,  сялянскі рух у гэты час заставаўся на невысокім узроўні. У 1901-1904 гадах на Беларусі ўлічана 113 выступленіяў. Каля 1/3 з іх складалі патравы панскіх угоддзяў і лясныя парубкі, 23% - адкрытыя захоны памешчыцкіх зямель, сервітутаў і сутычкі пры размежаванні зямлі, 12% - сутычкі з мясцовай адміністрацыяй і паліцыяй, звязаныя з раследаваннем за патравы, парубкі. 3 мэтай змякчыць сацыяльную напружаннасць у вёсцы, царскі ўрад указам ад 12 сакавіка 1903 года скасаваў кругавую паруку сялян пры спагнанні падаткаў.

Маніфестам 11 жніўня 1904 года адмяняліся цялесныя пакаранні сялян на прыгаворах валасных судоў.

У 1902-1904 годах у беларускай вёсцы пачалася агітацыйная дзейнасць рэвалюцыйных арганізацый РСДРП, Бунда, ПСР, ППС, БСГ. Аднак уплыў рабочага руху і рэвалюцыйнай агітацыі ў той час закрануў зусім нямногіх сялян. Сялянскі рух застаўся стыхійным, раздробленным. Ён, як і раней, накіроўваўся супраць памешчыцкага землеўладання і звязаных з ім феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.

У студзені 1905 года у Расіі пачынаецца першая рэвалюцыя, якая адразу знайшла свой водгук на Беларусі. Істотнымі тэмпамі разгортваўся у рамках рэвалюцыі і сялянскі рух, накіраваны супраць памешчыкаў і мясцовых органаў улады. За студзень - сакавік 1905 года на Беларусі адбылося 51 сялянскае выступленне, а у чэрвені ўжо 175. У сакавіку - красавіку 1905 года сялянскі рух ахапіў 13 паветаў, летам - 32, у восень усе 35 паветаў Беларусі. Барацьба сялян была адной са складаючых рэвалюцыі разам з выспупленнямі рабочых і салдат.

Каб спыніць рэвалюцыйны рух, царскі ўрад пайшоў на палітычныя ўступкі. Мікалай ІІ падпісаў Маніфест 17 кастрычніка 1905 года, паводле якога Дзяржаўная Дума падзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, пашыраўся кантынгент выбаршчыкаў, абвяшчыліся свабоды мовы, друку, сходаў, саюзаў. Рэвалюцыйны рух увосень 1905 года выявіўся ў агульнарасійскую кастрычніцкую стачку. Яна падштурхнула і сялянскі рух. У лістападзе - снежні 1905 года адзначаўся яго ўздым, у кастрычніку зарэгістравана 54 выступленні сялян, у лістападзе - 154, снежні - 286.

Снежань 1905 года адзначыўся ўзброенным паўстаннем у Маскве, якое адгукнулася і ў Беларусі.

3 1906 года пачынаецца спад рэвалюцыі, але ў гэты час актывізуецца беларускі нацыянальна-вызваленчы рух, арганізацыйная сіла якога з'яўлялася Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ). Асноўным аб'ектам дзейнасці Грамады з'яўлялася вёска - сельскія рабочыя і сяляне-падзёншчыкі. У шэрагу беларускіх паветаў БСГ арганізавала значныя сельскагаспадарчыя забастоўкі, праводзіла мітынгі і палітычныя сходы.

3 чэрвеня 1907 года Мікалаем II была распушчана II Дзяржаўная Дума. Па сутнасці гэта быў дзяржаўны пераварот, якім і закончылася першая расійская рэвалюцыя.

Уздым сялянскага руху ў 1905-1906 гадах прымусіў урад Сталыпіна пайсці на правядзенне аграрнай рэформы, паводле якой прадугледжвалася разбурэнне абшчыны, перадача зямлі ў прыватную ўласнасць сялян, нараджэнне хутароў і адрубаў, перасяленне малазямельных і беззямельных сялян на ўскраіны імперыі, галоўным чынам у Сібір.

Аграрная рэформа паскорыла развіццё сельскай гаспадаркі. Яна ўсё больш перабудоўвалася на вытворчасць рыначнай прадукцыі. 3 1907 да 1913 года пасяўныя плошчы павялічыліся на 11,2 працэнты. Большасць з іх прыходзілася на тэхнічныя і кармавыя культуры. Хутка развівалася вінакурэнне. Важнай гандлёвай галіной памешчыцка-кулацкай гаспадаркі з'яўлялася мясамалочная жывёлагадоўля. Развіццё капіталістычных адносін вёсцы паскорыла дыферэнцыяцыю сялянства. У 1913 годзе бяднота складала каля 19-20%, заможныя сяляне і кулакі 10-11% усяго сялянства.

У выніку паражэння рэвалюцыі 1905-1907 гадоў у краіне ўсталяваліся рэакцыя і тэрор. Сялянскі рух, як і рабочы, у гады рэакцыі скараціўся. За 1907-1909 гады адбылося 385 сялянскіх выступленняў. Большасці з іх была накіравана супраць памешчыкаў і мясцовых улад. У той жа час значна ўзмацнілася барацьба бяднейшага сялянства з заможнымі сялянамі і кулакамі. 3 1910 года да сярэдзіны 1914 года зафіксіраваны 563 сялянскія выступленні.

У сярэдзіне 1914 года Беларусь у складзе Расійскай Імперыі была ўцягнута ў Першую сусветную вайну.

Такім чынам, в.Квасоўка са старажытных часоў з’яўляецца цэнтрам падзей сярод навакольных тэрыторыі. Гэта садзейнічала яе росту, развіццю. Паступова в.Квасоўка станавілася цэнтрам эканамічнага, культурнага і рэлігійнага жыцця для акружаючых яе вёсак. Квасоўка прайшла праз усе важнейшыя падзеі гісторыі Беларусі старажытнага, сярэдневяковага перыяду гісторыя XIX ст.

Падзеі пачатку ХХ ст. таксама паклалі свой асабісты адбітак на развіццё в. Квасоўка.