Вёска Квасоўка ад пачатку ХХ ст. да сярэдзіны ХХ ст.

1 верасня 1939 года фашысцкая Германія без аб'явы вайны напала на Польшчу. Германскія войскі рухаліся ў глыб краіны. Пагроза фашысцкага рабства павісла над Заходняй Беларусю, у склад якой уваходзіла і в. Квасоўка.

У гэтых абставінах паўстала пытанне аб далучэнні да Савецкай Беларусі яе заходніх раёнаў. Кіраўніцтва СССР аддало загад Чырвонай Арміі перайсці савецка-польскую граніцу і далучыць Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну да астатняй тэрыторыі. Раніцай 17 верасня 1939 года войскі Чырвонай Арміі ўступілі на тэрыторыю Заходняй Беларусі.

 

Гродна быў вызвалены 20 верасня 1939 года. У вызваленні Гродзеншчыны прымалі ўдзел падраздзяленні коннамеханізіраванай групы пад камандаваннем I. У. Болдзіна. У боях за Гродзеншчыну асабліва вылучыліся стралковая рота пад камандаваннем Г. А. Гарнавых, танкавы батальён пад камандаваннем Ф. I. Квітко. змагаючыся за вызваленне Гродзеншчыны, яны гераічна загінулі.

Пасля вызвалення горада і павета патрэбна было наладзіць мірнае жыццё. Гэтым займалася часовае ўпраўленне горада і павета. Спачатку яно складалася з 5 чалавек. Для забеспячэння парадку ў горадзе і павеце былі ствараны грамадзянская міліцыя і рабочая гвардыя.

Пасля далучэння в. Квасоўка, у складзе Заходняй Беларусі да Савецкай краіны, тут таксама была ўстаноўлена Савецкая ўлада, па словам Леванца У. А., быў створаны Далінаўскі сельскі савет з цэнтрам у в. Сухая Даліна, у які ўваходзіла і в. Квасоўка. старшынёй сельскага Савета быў Бараноўскі І.П., сакратаром Кейка А. М. пазней центр сельскага Савета быў перанесяны ў в. Свіслач з  узбуйненнем калгаса "Кастрычнік", па звароту ў Вярхоўны Савет БССР, центр сельскага Савета быў перанесяны ў в. Квасоўка. Тэрыторыя сельскага Савета захавалася без змен.

3 прыходам Савецкай ўлады пачала працаваць беларуская школа ў памяшканні, пабудаваным у 1925 годзе. У былым памяшканні маёнтка памешчыка Сарасека была адкрыта хата-чытальня, пачаў працаваць гурток па ліквідацыі непісьменнасці. Паступова жыццё нармалізавалася. Але не надоўга. 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчыная вайна.

Знаходзячыся блізка каля граніцы, Гродна ў першую чаргу быў падвержаны нападу фашыстаў. На Гродзенскім напрамку наступалі тры пяхотныя дэвізіі гітлераўцаў. Сілы ворага пераўзыходзілі сілы нашых войск у тры разы. Фашысцкае камандаванне імкнулася да таго, каб ужо першымі ўдарамі знішчыць савецкія войскі ў раёне Гродна. Аднак гэтыя планы гітлераўцаў былі сарваны. На абарону горада і раёна ўзняліся ўсе войскі, якія знаходзіліся на яго тэрыторыі. Першымі прынялі ўдар пагранічнікі. Яны праявілі выключную мужнасць, вораг не змаг прымусіць іх да здачы. Мужнасць праявіла пагранічная застава, камандаваў якой старэйшы лейтэнант Яляксандр Мікалаявіч Сівачоў. 22 чэрвеня 1941 года пагранічнікі гэтай заставы на працягу 11 гадзін стрымвалі націск пераўзыходзячых сіл праціўніка. Знішчылі 3 танка і больш за 60 гітлераўцаў. Сівачоў загінуў у гэтым баі. Зараз пагранічная застава імя Сівачова А. М. зъ яўляецц ўзаемна шэфствуючай арганізацыяй калгаса "Кастрычнік".

Кад адбіць контрудар нашых войск, нямецка-фашысцкае камандаванне вымушана было разгарнуць на поўдні Гродзеншчыны шэсць пяхотных дывізій, а таксама кінуць у бой буйныя сілы авіацыі. 26 чэрвеня актыўныя дзеянні нашых войск у раёне Гродна пачалі затухаць, а ноччу з 26 па 27 чэрвеня яны пачалі адыход на ўсход.

Захапіўшы Гродзеншчыну, гітлераўцы ўстанавілі тут так званы "новы парадак", паставіўшы мэтай фізічнае знішчэнне большасці савецкіх людзей і пераўтварэнне тых, хто застаўся ў рабоў. Гродзеншчына была ўключана ў склад асабовага округа "Беласток", якім кіравала ўсходне- пруская адміністрацыя.

На округ "Беласток" распаўсюджваліся суд і права, фінансавая і падатковая палітыка, якія дзейнічалі ў гітлераўскім рэйху. Пасля заканчэння вайны Гродзеншчына павінна была быць каланізована германізована.

Неад'емнай часткай фашысцкага "новага парадку" былі здзекі з савецкіх людзей, рабаванні і масавыя расправы з насельніцтвам, растрэлы і пакаранні, катаванні. Жорсткасць у адносінах да насельніцтва Гродзеншчыны была вызначана шматлікімі загадамі, распаражэннямі, кожнае з якіх заканчвалася словамі: "наказание", смертная кара", "растрэл". I акупанты паступова кіраваліся гэтымі загадамі і распараджэннямі.

Масавае знішчэнне савецкіх людзей вялося на працягу ўсяго перыяда акупацыі Гродзеншчыны. Тысячы мірных жыхароў былі знішчаны ў так званых працоўных лагерах, у турмах і засценках геспата, жандармерыі і іншых карных органаў. Фашысты ўвялі масавае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва, з  асаблівай жорсткасцю распраўляліся 3 ваеннапалоннымі. Былі ўведзяны непасільныя падаткі, прымусовая праца.

Квасоўка ў першы ж дзень вайны была падвержана нямецкай бамбардзіроўцы. Па ўспамінах Леванца У.А., гэты жах пачаўся ў 3-5 гадзін раніцы 22 чэрвеня 1941 года.A ўжо ў сераду 25 чэрвеня немцы акупавалі тэрыторыю вёскі. У памяшканні школы была размешчана нямецкая камендатура. Заняткі ў школе былі спынены.

3 вёскі пайшлі на фронт 5 чалавек: Дзюрдзь І. А., Бык Ч. I. пайшлі ў пачатку вайны, Занкоўскі М. П., Шота С. А., Шота I. Г. пайшлі на фронт у 1944 годзе. Першыя тры чалавекі прапалі без вестак.

Вялікая колькасць людзей была выгнана ў Германію. Сярод

іх Рагоўскі У. I., Хлістоўскі С. I. і многія іншыя.

Жыхары, якія засталіся ў вёсцах, стваралі падпольныя камсамольскія і антыфашысцкія арганізацыі. Моладзь Квасоўкі і наваколля ўваходзіла ў такія арганізацыі, створаныя ў вёсках Дакалавічы, Рудавіцы, Дарошавічы, Віцькі.

У нашай мясцовасці быў створаны партызанскі атрад. Хоць з самой вёскі Квасоўка партызан не было. У партызаны ішлі людзі з навакольных вёсак, напрыклад: Юшкевич А.А., Жукоўскі М. з Дарошавіч, а таксама жыхары в. Гарны, в. Рудавіцы, в.Карозічы.

Увесь народ узняўся на барацьбу з ворагам. Ствараліся падпольныя арганізацыі, партызанскія атрады. Партызанскія злучэнне Беластоцкай вобласці, злучэнне партызанскіх брыгад і атрадаў, дзейначала са жніўня 1943 года па ліпень 1944 года на тэрыторыі Беластоцкай вобласці, у тым ліку на Гродзеншчыне, акупаванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У яго склад уваходзілі атрады "Баявы", імя Аляксандра Неўскага, імя Будзенага, "За Радзіму", 4 патрызанскія групы, усяго каля 800 партызан.

У час Вялікай Айчыннай вайны падпольшчыкі і партызаны мелі сваю газету. Яна выдавалася з 27 сакавіка по 30 мая 1944 года і называлася «За советскую Родину». Пазней газета стала органам Гродзенскага райкома КПБ і з 1963 года носіла назву "Сельская новь".

Шмат герояў нарадзіла Гродзенская зямля. Сярод іх наша зямлячка Вольга Соламава. Яна нарадзілася ў вёсцы Лаша Гродзенскага раёна, якая знаходзіцца за 5 км ад вёскі Квасоўка. Яна была адным з арганізатароў і кіраўнікоў камсамольска-маладзежнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі, Беластоцкай вобласці. У складзе партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага Вольга Соламава выконвала баявыя даручэнні. У час сустрэчы на канспіратыўнай кватэры на хутары каля вёскі Жорнаўка Вольга Соламава была акружана фашыстамі і каб не трапіць жывой у рукі карацеляў, застралілася. Пахавана Вольга Соламава ў Гродна ў брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан.

Партызаны часта наведваліся у Квасоўка, распытвалі насельніцтва пра немцаў, якія знаходзіліся ў вёсцы. Як успамінае Леванец У. А. акрамя іх прыходзілі і марадзёры, якія адбіралі ў насельніцтва ежу, адзенне. Паміж імя і партызанамі таксама адбываліся стычкі.

У ходзе гераічнай барацьбы савецкага народа і войск Савецкай Арміі 16 ліпеня 1944 года Гродна быў вызвалены ад фашыстаў.

22 ліпеня 1944 года была вызвалена ад фашыстаў і Квасоўка. Яшчэ вяліся баі ў краінах Еўропы, а на шматпакутнай гродзенскай зямлі народ пачаў мірную аднаўленчую дзейнасць.

Страшную спадчыну пакінула вайна.У вёсцы Квасоўка засталося шмат разбураных дамоў, культурна-адміністрацыйныя ўстановы і школа таксам патрабавалі аднаўлення. У грашовым выражэнні матэрыяльныя страты склалі 6264170 рублёў.

Двойчы ўжо смуткавала в. Квасоўка па безымянных воінах, перазахоўваючы іх астанкі - у 1992 i 1993 гадах. На падворку адной з вясковых хат пад паўмятровым слоем глебы захаваліся астанкі прапаўшых без вестак воінаў. Наткнуліся на іх выпадкова, капаючы траншэю для кабельнага тэлебачання. Так і заўважылі чалавечыя астанкі. Раскопкі працягваліся. Удалося даведацца, што астанкі пяцерых належаць іменна савецкім салдатам.

Па гільзам, якія знайшлі больш за 50, устанавілі год, калі воіны загінулі - 1944. былі знойдзены яшчэ некаторыя рэчы. Прозвішча салдат не ўстаноўлена. Астанкі савецкіх воінаў пахаваны на могілках в. Квасоўка. Тут устаноўлена мемарыяльная пліта "Памяці невядомага салдата".

У памяць аб загінуўшых земляках помнікі ўстаноўлены ў вёсках Гарны, Дарошавічы, Саломенка. У в. Гарны помнік устаноўлены на ўшанаванне памяці 11 жыхароўвёскі, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Устаноўлены помнік у 1968 годзе. Гэта скульптура жанчыны з дзіцем на руках і стэла.

У в. Дарошавічы ў 1967 годзе ўстаноўлена стэла на ўшанаванне памяці 52 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчыную вайну.

У 1989 годзе ў в. Саломенка адбулося адкрыццё новага помніка, які пастаўлены ў гонар загінуўшых мірных жыхароў вёскі: сем’і Януцэвічаў, Шубзды, Гарчанковых і інш. Аўтар скульптуры - Станіслаў Пятровіч Бык, народны майстра з в. Квасоўка. Застыўшы ў нессуцяшальным горы, бронзавы сілуэт жанчыны адлюстроўвае смутак і здаецца, углядаецца ў надпісы на абеліску, прозвішчы 26 мірных жыхароў, растрэлянных фашыстамі 8 верасня 1943 года. Кожня жыхар вёскі ў Дзень Перамогі прыходзіць ушанаваць памяць аднавяскоўцаў.

Бітва на Гродзенскай зямлі нарадзіла тысячы герояў. У гэтай барацьбе масавы гераізм паказалі і пехацінцы, і артэлерысты, і танкісты, і летчыкі. Многія з іх не дачакаліся светлага Дня Перамогі.

Перамога на палях Беларусі, у тым ліку і на Гродзеншчыне, рашуча наблізіла час разгрому гітлераўскай Германіі.

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пачаліся ў вёсках Гродзеншчыны ў верасні 1939 года. Але вераломнае нападзенне фашысцкай Германіі ў 1941 годзе часова спыніла сацыяльныя змены. Акупіраваўшы Гродзеншчыну далучыўшы яе да Усходняй Прусіі, нямецка-фашысцкія захопнікі амаль за тры гады прынеслі сельскай гаспадарцы вялікія разбурэнні. На землях Гродзенскай вобласці нямецкія акупанты стварылі 272 прыгоніцкія гаспадаркі.

3 выгнаннем гітлераўцаў пачалося ўзнаўленне народнай гаспадаркі. Сяляне пачалі ўступаць у калгасы. Асабліва вялікая колькасць калгасаў была створана у 1949 годзе, пасля XIX з'езду КП(б)Б, прыняўшага рашэнне аб калгасным будаўніцтве ў заходніх абласцях Беларусі.

Калгасам выдзяляліся дзяржаўныя грашовыя крэдыты, сельскагаспадарчая тэхніка, будаўнічыя матэрыялы, жывёла, насенне.

У 1949 годзе пачалі стварацца калгасы ў в. Квасоўка і навакольных вёсках. У в. Квасоўка калгас быў створаны 20 сакавіка 1949 года і насіў назву "Парыжская камуна". Першым старшынёй новага калгаса быў Шкута Іван Антонавіч. Яго намеснікам быў Занкоўскі Мар’ян Паўлавіч, які пазней таксама быў абраны старшынёй.

У в. Дарошавічы 7 лютага 1949 года быў створаны калгас "Бальшавік". Вось успаміны аб гэтым Шуміцкага Леаніда Паўлавіча, аднаго з першых калгаснікаў: "калгас стварыўся ў 1949 годзе. Першым старшынёй быў Шкута Барыс Пятровіч. На першым сходзе ў калгас уступіла 7 чалавек: Саваневіч Лявон Сцяпанавіч, Скробка Аляксей Антонавіч, Янчанюк Антаніна Сямёнаўна, Вашкевіч Кандрат Мікалаявіч, Шкута Барыс Пятровіч, Семяновіч Іван Іванавіч, Ахрук Ігнат Міхайлавіч.

У той час было 80 коней. 3 прылад працы былі плугі, бораны. Ураджай складалі на складах, а потым калектыўна малацілі. Атрымоўвалі на адзін працоўны дзень па 4 кілаграмы зерня. Лепшымі калгаснікамі былі Шкута Б. П., Янчанюк А. С. і інш.

Калгас імя Чапаева быў створаны 20 красавіка 1949 года ў в. Верхнія Пагараны. Вось як апавядае аб гэтым Сідаровіч Леанід Іванавіч: " Калгас быў створаны ў 1949 годзе. Старшынёй абралі Санько Івана Адамавіча. Першым у калгас запісаўся Дзюрдзь Казімір Андрэявіч. Першым брыгадзірам у калгасе быў Шота Адольф Андрэявіч. У калгасе было дзве брыгады.

У адной і другой было 15 пар коней. Загадчакам склада быў Савоська Антон Сцяпанавіч. У калгасе была ферма, у якой знаходзілася 50 кароў з цялятамі. Была таксама і свінаферма. Працавалі на іх уручную."

12 сакавіка 1949 года быў створаны калгас імя Варашылава ў в.Гарны. Першым старшынёй гэтага калгаса стаў Ярашэвіч Уладзімір Пракопавіч. 20 сакавіка 1949 года быў утвораны калгас і ў в. Дакалавічы. 24 сакавіка 1949 года ў в. Віцькі быў створаны калгас "Новы шлях". Старшынёй быў абраны Бабко Міхаіл Паўлавіч. Пры ўступленні ў калгас сяляне здалі 28 коней, 26 вазоў, 25 плугоў, 25 барон. 11 красавіка 1949 года ўтвораны калгас у в. Ніжнія Пагараны. Называўся ён "Кастрычнік". Першым старшынёй стаў Дзюрдзь Антон Казіміравіч. 19 лістапада 1949 года ўтварыўся калгас імя Чкалава ў в. Карозічы і в. Рукавіцы. 5 верасня 1949 года быў створаны калгас "Агароднікі" у в. Агароднікі.

Але ўзровень сельскагаспадарчай вытворчасці на Гродзеншчыне быў недастатковы і не адпавядаў тагачасным магчымасцям. Таму было праведзена ўзбуйненне калгасаў. Гэта садзейнічала росту вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. 5 снежня 1950 года ўтварыўся калгас "Кастрычнік". Ён складаўся з калгасаў вёсак Агароднікі, Дарошавічы, Верхнія i Ніжнія Пагараны, Дакалавічы, Рудавіцы, Карозічы і Квасоўка. Першым старшынёй узбуйненага калгаса быў абраны Гаўрыляк Міхаіл Лукіч.

1 верасня 1971 года да калгаса "Кастрычнік" далучыліся калгас "Новы шлях", у які ўваходзілі вёскі Лікоўка, Хліставічы, Грыўкі. У 1986 годзе далучыўся калгас імя Леніна, які раней насіў назву "Знамя камунізма". Пасля Гаўрыляка М. Л. старшынёй калгаса быў Зубінін Віктар Сцяпанавіч, а пазней калгасам кіравалі Шаравар Віктар Іванавіч, Адамчык Павел Іванавіч.

Насельніцтва ў калгасе "Кастрычнік" размеркавана было наступным чынам Квасоўка - 43, Агароднікі - 35, Дакалавічы - 30, Дарашэвічы - 83, В. Пагараны 46, Н. Пагараны - 41, Каразічы - 18 сем’яў. Усяго пражывала 1098 чалавек. Працаздольнага насельніцтва ў новаўтвораным калгасе было: мужчын - 163 чалавекі, жанчын - 235 чалавек, падлеткаў - 12-16 гадоў - 127 чалавек.

Калгас меў 2984 га сельгасугодзяў. У тым ліку пашы - 332 га, сенажаці - 163 га, ворыўнай зямлі 2199 на. Вырошчвалі ў калгасе зернабабовыя, цукровыя буракі, бульбу, лён, махорку. Акрамя раслінавводства займаліся ў калгасе і жывёлагадоўляй. Вырашчвалі буйную рагатую жывёлу 340 галоў ( у тым ліку 125 галоў кароў), коней – 302 галавы, свіней - 296 галоў. Дзяржаве здавлі малако, мяса, поўсць, бульбу, цурковыя буракі.

Асноўнымі прыладамі працы ў калгасе былі плагі конныя, бораны, акучнікі, малацілкі, веялкі, саломарэзкі, перамяшчэнне адбываляся пры дапамозе коней.

У калгасе вялося будаўніцтва майстэрань, складоў, ферм, іншых гаспадарчых збудаванняў. Будавалі з лесу, з цэглы. Толькі пазней будаваць пачалі з жалезабетонных плітаў, панэлей.  Праца людзей заўсёды славілася адзначалася.

У новым калгасе было шмат працавітых людзей. Сярод іх даярка Сак Сабіна Рыгораўна. Яна абслугоўвала ў ручную 14-18 кароў. Перадавікамі былі трактарысты Санько Іосіф Эдвардовіч, Рагоўскі Эдвард Іванавіч; палявод Шкута Ганефа Адамаўна. Некалькі чалавек з калгаса ўзнагароджаны ордэнам Леніна. Гэта Шкута Любоў Міронаўна, Дайнека Аляксандр Іванавіч, Удіцкая Аляксандра Міхайлаўна.

Пашыралася матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў Гродзеншчыны, павялічваліся цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю, уводзілася планаванне, была уведзена хімізацыя сельскай гаспадаркі.

У вёсках Гродзеншчыны вялося культурна-бытавое будаўніцтва. Квасоўка была радыёфіцыравана ў 1957  годзе, электрафіцыравана - у 1961 годзе.

У свабодны ад працы час ў калгасе, людзі займаліся хатняй справай, адпачывалі, праводзілі розныя святы. Усе дзяржаўныя святы праходзілі звычайна ў Гродна. Але калі-некалі святы шырока святкавалі ў самой Квасоўцы, аб чым сведчаць фотаздымкі. Каталіцкія і праваслаўныя святы адзначаліся ў асноўным старэйшым пакаленнем людзей.

Жыццё людзей ішло сваім шляхам, нягледзячы на ўсе добрыя і дрэныя з’явы, што адбываліся ў дзяржаве, на ўсе змены, што адбываліся ва ўладзе… людзі жылі, працавалі, гадавалі дзяцей, святкавалі і верылі ў светлую будучыню.