ЛІПЕНЬ
10 — 130 гадоў з дня нараджэння Валошына Паўла Пятровіча (1891, Гродзенская губерня — 1937), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, публіцыста, дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Арганізатар рэвалюцыйных мітынгаў у Гродне, Алекшыцах, Індуры, Лунне, павятовага з`езда БСРГ у верасні 1926 г. у Гродне.
17 — 70 гадоў з дня нараджэння Кебіч Людмілы Антонаўны (нар. у 1951 г., г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна ), беларускай паэтэссы і музычнага педагога, старшыні Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2002).