Юбіляры студзеня(2022)

Студзень

 

2 студзеня – 75 гадоў з дня нараджэння Густыра Васілія Нікалаевіча (нар. у 1947 г., в. Калазубы Пружанскага района Брэсцкай вобласці). З лютага 1972 года – галоўны аграном саўгаса ім. Заслонава Гродзенскага раёна. З красавіка 1977 года - дырэктар саўгаса «Свіслач» Гродзенскага раёна, з сакавіка 1992 году - старшыня калгаса «Свіслач», з чэрвеня 2003 года па цяперашні час - старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Свіслач» Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Густыр Васіль Мікалаевіч неаднаразова абіраўся дэпутатам Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў, Квасоўскага сельскага Савета дэпутатаў. Абіраўся дэлегатам I, II і III Усебеларускага народнага сходу ад Гродзенскага раёна.

 

2 студзеня – 85 гадоў з дня нараджэня Дарашкевіча Мечыслава Пятровіча (нар. у 1937 г., в. Баяры Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне хірургіі і ўралогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара. У 1966 г. скончыў ГрДМІ.

 

7 студзеня – 70 гадоў з дня нараджэння Коваля Уладзіміра Іванавіча (нар. у 1952 г., в. Адэльск Гродзенскага раёна), беларускага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара.