Вялікая Айчынная вайна - справядлівая вызваленчая вайна народаў СССР супраць фашысцкай Германіі.
Непамерную плату заплацілі народы СССР за перамогу.
Велізарныя страты панесла і Беларусь, страціўшы каля 3 млн. жыхароў.
Нямецка-фашысцкія захопнікі і іх саюзнікі разрушылі і спалілі 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, знішчылі ці вывезлі ў Германію больш за 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, зруйнавалі 7 тыс. школ.
------ -----------------------------------------------------------------------
Вайна на Гродзеншчыну прыйшла ў самыя першыя гадзіны і нават мінуты.
Армейскія часці, што дыслацыраваліся на граніцы і непадалёку ад яе, першыя прынялі на сябе ўдар фашысцкая нашэсця.
Фашысты разлічвалі на хуткі поспех, але ніводная застава не здалася без бою.
------ ------------------------------------------------------------------------
22 чэрвеня 3-я пагранічная застава пад камандаваннем лейтэнанта В.М.
Усава 10 гадзін адбівала атакі намнога большых сіл праціўніка.
------ ------------------------------------------------------------------------
Каля вёскі Галавенчыцы байцы 1-ай пагранзаставы на чале з лейтэнантам А.М.Сівачовым 11 гадзін вялі бой. Знішчылі 60 фашыстаў і 3 танка.
------ ------------------------------------------------------------------------
Каля вёскі Доргунь 5 варожых атак адбілі пагранічнікі 4-ай заставы на чале са старшым лейтэнантам Ф.П. Кірычэнкам. Амаль усе яны загінулі.
------ ------------------------------------------------------------------------
На рубяжы вёсак Лойкі і Галынка 29-я танкавая дывізія палкоўніка М.П.
Студнева нанесла гітлераўцам сустрэчны ўдар, знішчыўшы 21 танк, 34 бронетранспарцёра і 2 батальёна праціўніка.
------ ------------------------------------------------------------------------
Сведкамі гераічных баёў на Гродзеншчыне засталіся доты. Гарнізоны некаторых дотаў змагаліся з фашыстамі да 26-27 чэрвеня ў варожым акружэнні.
------ ------------------------------------------------------------------------
Нягледзячы на мужнае супраціўленне, пад націскам у шмат разоў большых сіл праціўніка чырвонаармейцы вымушаны былі адступаць і пакінуць Гродзеншчыну.
Фронт у тыле ворага
На людзей абрушылася вялікая бяда. Застала іх знянацку. Акупанты пачалі ўстанаўліваць на тэрыторыі Гродзеншчыны зону “мірнага жыцця”.
------ ---------------------------------------------------------------------
Каб дасягнуць поўнага пакарэння, пачаліся расправы з мірным насельніцтвам, і ў першую чаргу з актывістамі, савецкімі і камсамольскімі работнікамі, арганізатарамі калгасаў:
- Барысевіч Р.А. - старшыня Парэцкага сельсавета;
- Кірко П.А. - старшыня Путрышкаўскага сельсавета;
- Маркевіч А.Я. - старшыня Будаўлянскага сельсавета;
- Аніскевіч А.І. - старшыня Баранавіцкага сельсавета;
- Кісялеўскі Б.П. - старшыня Новікаўскага сельсавета;
- Лукашэвіч А.В. - старшыня калгаса ў в.Пракопавічы;
За 4 дні было расстраляна каля 300 чалавек.
------ ---------------------------------------------------------------------
У такіх цяжкіх умовах нараджаўся патрыятычны рух на Гродзеншчыне.
У верасні 1941 года пачала дзейнічаць падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя ў Скідзелі. Сфарміраваліся і пачалі дзейнічаць антыфашысцкія групы ў вёсках Кашубінцы, Княжаводцы, Лаўна, Хвайняны, Чарлена.
------ ---------------------------------------------------------------------
Да канца 1941 года ва ўсходняй частцы Гродзенскага і сумежных з ім раёнах былі арганізаваны падпольныя і партызанскія групы.
------ ---------------------------------------------------------------------
У першую ваенную зіму на Гродзеншчыне яшчэ не ўзляталі ў паветра эшалоны, не ўзрываліся масты, адносна спакойна было на дарогах.
Аднак гітлераўская машына планамернага знішчэння савецкіх людзей была ўжо запушчана. Пачынаючы з канца 1941 года каля вёсак Навумавічы (форт №1) і Зарачанка (форт №2) былі арганізаваны сапраўдныя фабрыкі смерці. Сюды звозілі на расстрэл сотні людзей.
У вёсак Фолюш, Кульбакі, Калбасіно былі створаны лагеры для ваеннапалонных, у якіх былі знішчаны дзесяткі сотняў людзей.
------ ---------------------------------------------------------------------
Праз лагер у вёсцы Калбасіно прайшло 36 тыс. чалавек. Пасля вызвалення было знойдзена 68 магіл, у якіх ляжала па 200-300 чалавек.
------ ---------------------------------------------------------------------
На працягу жніўня-верасня 1941 года для насельніцтва яўрэйскай нацыянальнасці былі створаны гета ў Скідзелі, Азёрах, Парэчча, Галынцы, Сапоцкіна.
------ ---------------------------------------------------------------------
Жудасны лёс быў падрыхтаваны яўрэйскім грамадзянінам, сярод якіх было шмат дзяцей, старых у транзітным лагеры ў Калбасіне.
У пачатку снежня сюды было прыгнана 30 тыс. чалавек. Начальнік лагера, садыст і забойца. Рынцнер штодзённа расстрэльваў па 30-40 чалавек, здзекуючыся над сваімі ахвярамі самымі вытанчанымі метадамі.
На працягу тыдня лагер амаль апусцеў - з 30тысяч вязняў засталося каля 3 тысяч.
Гарэлі ў агні вёскі
Пузавічы… Шкленск… Сіні Камень… Полымя… Саламянка… Запур’е…
Засляны… Ятвезь… Горніца… Усе і не пералічыць. У раёне амаль не было сельсавета, населеныя пункты якога ўцалелі бы ад агню карнікаў.
Лёс у іх аднолькавы. Акружаныя карнікамі вёскі былі спалены, а іх жыхары расстраляны.
------ ---------------------------------------------------------------------
Гарэлі ў агні вёскі… Лілася кроў людзей… На каго ўзнімалася злачынная рука акупантаў? На маленькіх, ні ў чым не вінаватых дзяцей, бездапаможных старых жанчын.
Карнікі забілі маладых Марыю Лазовік з паўтарамесячным дзіцем, Надзею Былец з двухмесячным дзіцем, сірот Колю, Валодзю і Ліду Тулінскіх, Шуру і Марыю Пыксаў, якіх гадавалі ўсёй вёскай Пузавічы. Усяго з вёскі было расстраляна 500 чалавек.
------ ---------------------------------------------------------------------
2 лістапада 1942 года стаў крывавым днём для жыхароў мястэчка Індура.
Па-зверску было забіта 2800 мірных жыхароў. Многія былі адпраўлены ў лагер вёскі Калбасіно, канцлагеры Дахаў і Штутгоф.
Застануцца ў памяці назаўсёды
Скідзельскія камсамольцы-падпольшчыкі
…Іх было васьмёра - Іван Шчасны, Алёша Ролік, Іван Сяўрук, Іван Сініца, Мікалай Дзелянкоўскі, Анатоль Зелянкоўскі, Федзя Макарчук, Валодзя Кізевіч.
------ ---------------------------------------------------------------------
Камсамольцы распаўсюджвалі лістоўкі з заклікам да сабатажу і супраціўленню, збіралі зброю, патроны. Калі ў маі 1942 года ў раёне быў арганізаваны партызанскі атрад, забяспечвалі прадуктамі, зброяй, паведамлялі аб гітлераўскіх гарнізонах.
------ ---------------------------------------------------------------------
У чэрвені 1942 года партызаны і падпольшчыкі паспяхова ажыццявілі аперацыю па разгрому варожага гарнізона ў вёсцы Азёры.
------ ---------------------------------------------------------------------
4 верасня ў выніку подлага здрадніцтва камсамольцы былі арыштаваны. Гітлераўцы не дабіліся ад іх ні прызнанняў, ні просьбаў аб міласці.
13 верасня на плошчы горада камсамольцы былі павешаны.
… У цэнтры Скідзеля, у скверы, на брацкай магіле герояў узвышаецца помнік.
Вольга Соламава
Сакратар Гродзенскага гарадскога падпольнага камітэта камсамола. У складзе групы падрыўнікоў хадзіла на чыгунку, удзельнічала ў баях. Вяла актыўную прапагандыстскую работу сярод насельніцтва. Распаўсюджвала лістоўкі, газеты, расказвала па падзеі на фронце.
------ ---------------------------------------------------------------------
2 лютага 1944 года на хутары каля вёскі Жорнаўка Вольга Соламава і партызан Васіль Бабіч былі акружаны фашыстамі. Пры спробе выскачыць з акружанай хаты Бабіч быў скошаны кулямётнай чаргой. Вольга змагла вызвацца з акружэння і адстрэльваючыся адыходзіла ў бок лесу. Была паранена і каб не папасці ў рукі ворагу, апошнюю кулю пусціла сабе ў сэрца.
------ ---------------------------------------------------------------------
У гонар адважнай партызанкі на месцы яе гібелі і на радзіме ў вёсцы Лаша пастаўлены помнікі.
------ ---------------------------------------------------------------------
Рота пад камандаваннем М.Г.Падгурскага