Юбіляры студзеня

Студзень

  1 — 160 гадоў з дня нараджэння Карскага Яўхіма Фёдаравіча (1861, в. Лаша Гродзенскага раёна - 1931), філолага –славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства, этнографа, фалькларыста.


 

 

 

3 — 75 гадоў з дня нараджэння Кандрусевіча Тадэвуша Ігнацьевіча (нар. у 1946 г., в.Адэльск Гродзенскага раёна), беларускага дзеяча Рымска-Каталіцкага касцёла, арцыбіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, доктара тэалогіі. У 1988 г. – пробашч гарадзенскіх прафіяў Маці Божай Анёльскай і святога Францішка Ксаверыя.


 

 

15 — 85 гадоў з дня нараджэння Кудлачова Віктара Сямёнавіча (нар. у 1936г.), беларускага паэта, лаўрэата прэміі імя А. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За творчыя дасягненні ў галіне культуру і мастацтва” ў намінацыі “Пісьменнік года” (2006), дыпламанта рэспубліканскага літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі (2—8), заслужанага дзеяча Беларускага таварыству інвалідаў па зроку. Жыве ў Гродне.