Юбіляры снежня

Снежань

2 — 75 гадоў з дня нараджэння Скрамблевіча Баляслава Антонавіча ( нар. у 1945 г., в . Адэльск Гродзенскага раёна), беларускага мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастак па металу, мастацкая коўка).


 

2 — 60 гадоў з дня нараджэння Прасвірнінай Ларысы Уладзіміраўны (нар. у 1960 г., Навагрудак), беларускага дзеяча культуры, лаўрэата прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкамі “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” ў намінацыі “Мастацкі кіраўнік народнага (заслужанага) самадзейнага калектыву года (2015). З 2004 г. — кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Беларусі народнага ансамбля песні і танца “Ніва” і школы мастацтваў у в. Верцялішкі Гродзенскага раёна.