Юбіляры мая

МАЙ

3 — 60 гадоў з дня нараджэння Пільнік Яніны Рыгораўны (нар. у 1961г., в. Путрышкі Гродзенскага раёна), беларускага дызайнера, сябра Беларускага Саюза дызайнераў.

 

5 — 90 гадоў з дня нараджэння Богдан Алены (Леакадыі) Іванаўны (1931-1999), працаўніцы калгаса “Чырвоны барацьбіт” Гродзенскага раёна, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), дэпутата Вярхоўнага Савета БССР (1963-1967).

 

 

24  65 гадоў з дня нараджэння Ушкевіча Сяргея Іосіфовіча (нар. у 1956 г., в. Дубінка Гродзенскага раёна), беларускага дзяржаўнага і гаспадарчага дзеяча. У 1980 – 1990 гг. Старшыня калгаса “Савецкая Беларусь” у Шчучынскім раёне. У 2001 – 2012 гг. – старшыня Шчучынскага райвыканкама.