Юбіляры мая

Май

5 – 110 гадоў з дня нараджэння Цыхуна Апанаса Пятровіча (1910, в. Кунцаўшчына Гродзенскага раёна – 2005, Гродна), беларускага педагога, пісьменніка, краязнаўца, фалькларыста, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага настаўніка Беларусі. Працаваў ва ўстановах адукацыі Гродзенскага раёна і Гродна.

 

 

 

 


 

 

5 – 80 гадоў з дня нараджэння Сянько Іллі Пятровіча (1940 — 2017), беларускага гаспадарчага дзеяча, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы (1986), лаўрэата прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкамі “За творчыя дасягненні ў галіне літаратуры і мастацтва” у намінацыі “Мецэнат года” (2002). У 1967-2006 гг. — старшыня СВК “Абухава” Гродзенскага раёна. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Леніна.

8 — 100 гадоў з дня нараджэння Быка Станіслава Пятровіча (1920, в. Квасоўка Гродзенскага раёна — 2008), беларускага народнага скульптара (разьба па дрэве).

12 — 75 гадоў з дня нараджэння Будзевіч Галіны Вацлаваўны (нар. у 1945 г., в. Зарыца Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне фітапаталогіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998).

 

 


 

18 — 60 гадоў з дня нараджэння Янушкевіча Пятра Вацлававіча (нар. у 1960 г., в. Клінчаны Гродзенскага раёна), беларускага мастака (станковы жывапіс, вітраж, мазаіка, роспіс).

 

 

 


 

29 — 100 гадоў з дня нараджэння Соламавай Вольгі Іосіфаўны (1920, в. Лаша Гродзенскага раёна — 1944), арганізатара і кіраўніка маладзёжнага падполля на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. З 1943 г. — сакратар Гродзенскага падпольнага гаркама ЛКСМБ. Узнагароджна ордэнам Айчыннай вайны ІІ ступені