Юбіляры верасня

ВЕРАСЕНЬ

 

5 — 75 гадоў з дня нараджэння Ауткі Аляксандра Аляксандравіча (нар. у 1946г., в. Жытомля Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне раслінаводства, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, лаўрэата прэміі НАН Беларусі(2008), вынаходніка СССР.

 

 

 

16 — 130 гадоў з дня нараджэння Баліцкага Антона Васільевіча (1891, в.Балічы Гродзенскага раёна – 1937), беларускага дзяржаўнага дзеяча, народнага каісара асветы БССР (1926-1929), аднаго з ініцыятараў палітыкі беларусізацыі.

 

 

22  65 гадоў з дня нараджэння Лялевіча Уладзіміра Валер`яна віча (нар. у 1956 г., г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна), беларускага вучонага ў галіне біяхіміі, доктара медацынскіх навук, прафесара. З 1979 г. працуе ў ГрДМУ.

29 — 75 гадоў з дня нараджэння Сянько Веньяміна Іванавіча (1946, г. Скідзель, Гродзенскага раёна – 2020), беларускага вучонага ў галіне чыгуначнага транспарту, доктара тэхнічных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Беларусі.