01.11.2022 Квасовская СБ правела кінавечарыну “Паэт і чалавек”

У лістападзе адзначаецца 140-гадовы юбілей знакамітага класіка беларускай літаратуры Я. Коласа. З гэтай нагоды ў час асенніх канікул 1 лістапада у Квасоўскай СБ прайшла кінавечарына “Паэт і человек”.
Імя Якуба Коласа вядома кожнаму беларусу. Без яго нельга ўявіць нашу літаратуру і культуру. Гэты пісьменнік пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, душу і сэрца.
Кінавечарыны расказалі пра жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа – паэта, празаіка, драматурга, крытыка, дзіцячага пісьменніка, які заклаў аснову беларускага рамана. Ён выдатны майстар апавядання, аўтар празрыстых па мове і стылю аповесцей. Якуб Колас быў бы вялікім паэтам, калі б стварыў толькі адну “Новую зямлю”, якую называюць энцыклапедыяй сялянскага жыцця.
Вучні пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі народнага паэта Беларусі, прагледзелі дакументальны фільм “(ЯКУБ КОЛАС) "Паэт і чалавек" аб роднай беларускай зямлі, доме пісьменніка, дзе ён жыў і тварыў свае творы.
Вучні з задавальненнем чыталі вершы Я. Коласа, знаёміліся з яго кнігамі.

 

01.11.22

No Comments Yet.

Leave a Reply