Жытамляне пра Жытомлю вершаваным радком


 

Вальс вёскі Жытомля

                                                                  Сл.М.Міхалковіча

                                                                  Муз. У. Пузыня

Мне казала матуля:”Помні,

Край, дзе ты нарадзіўся і рос,

Называецца вёска Жытомля,

Тут Айчына і тут твой лёс”.

 

І глядзяць светлячкамі зоркі,

І цудоўны чаруе закат.

Кожны вечар гучаць “Вячоркі”

Жытамлянскіх хлапцоў і дзяўчат.

 

Вёска наша не кут, не задворак,

Там кружацца буслы каля хат,

Мабыць з тых жытамлянскіх вячорак

Прынясуць яны нам буслянят.

 

Адраджэнне прыйдзе, ты помні,

З песен тых, ад матуліных слёз,

З вёскі той, што завецца Жытомля

Тут Айчына і тут твой лёс.

Вёска Жытомля

М. Міхалковіч

Зноў у вырай ляцяць жураўлі.

Крык разносіцца над наваколлем.

Шум дубраў беларускай зямлі,

Дзе знаходзіцца вёска Жытомля.

 

Тут Радзіма і тут родны кут,

Шыльдаю чыстаю блішча ваконца,

Жыта жнуць тут, сабраўшыся ў гурт,

Ад усходу да заходу сонца.

Працавітасцю тут існуюць, -

Словы: “Жыта, жыццё” – наша доля.

Людзі шчырыя сэрцам жывуць

І спяваюць пра вёску Жытомля.

 

Зноў у вырай ляцяць жураўлі

У высокім у небе да сонца,

Хай квітнее на роднай зямлі

Наша вёска заўжды да бясконца.

Жытамлянскі вянок

Л. Размысла

(з нагоды 25-годдзя НТФ “Матуліна песня”)

 

Мая родная вёска Жытомля песнямі багата,

Пяюць тут цудоўна і ў будні і ў святы,

Пяюць таленавітыя, працавітыя прыгожыя кабеты

Усе, як адна, у народныя ўборы адзеты.

 

А кожная паасобку бы чароўная кветка,

Якая не вяне ні зімою ні ў летку.

Кветка за кветкай – уецца вяночак,

Песня за песняй – слухай браточак.

 

Ёсць у гэтым вяночку мелагучназвонкім

Антаніда з Надзеяй – сапраўдныя сяброўкі,

Бы белая чаромха пахам, голасам адурманяць,

Ускалыхнуць сэрца і душу і ўдаль паманяць.

 

Як прыгожыя пахучыя ружы дзве Светы –

Ладныя, спрытныя і справядлівыя кабеты.

Кветка за кветкай – уецца вяночак,

Песня за песняй – слухай браточак.

 

Радуюць прыгажосцю і голасам звонкім

Лена з Галяй, бы чырвонай рабіны гронкі.

Ды як таму не быць? У культуры працуюць дзяўчаты

З азартам, з надхненнем, з настроем прыўзнятым.

 

Сцяпанаўна, як бэз свой голас у вянок увівае,

Рупліва працуе, двадцаць пяць гадоў спявае.

Кветка за кветкай – уецца вяночак,

Песня за песняй – слухай браточак.

 

Ала з Валей, як зёлкі медуніцы, і настаўніцы, і модніцы.

Аксана з Ленай бы рамонкі на сцяблінах тонкіх.

Марына, Тамара, Галіна, Дзіна –

Розных прыгожых ветак цэлая карзіна.

 

Сярод гэтай прыгажосці жаночай – мужчыны

Валодзя, Саша і Васіль, бы тыя вяргіны.

Кветка за кветкай – уецца вяночак,

Песня за песняй – слухай браточак.

 

Ці то першацвет, ці то шыпшына, ці сцябло вераса,

Не ведаю з чым параўнаць – то Тареса.

Але не. Тареса – гэта цэпкі ўюнок,

Яна сваім голасам спавівае Жытамлянскі вянок.

Я хоць, на жаль, ні голаса ні слыха не маю,

Як Лілея ўвіцца ў Жытамлянскі вянок жадаю.

Кветка за кветкай – уецца вяночак,

Песня за песняй – заслухаўся  браточак.

Мая родная вёска

А.Саханава

Жытомля… Паходзіць ад слова “Жыта”,

Родная вёска сярод пшаніц.

Я з ёй зраднілася нібыта.

І з вечным скарбам таямніц.

 

Вясной сады ўсе зацвітаюць,

Гамоняць, поле, ферма, лес.

І новы дзень заўжды вітаюць

Работнікі СВК “Прагрэс”.

 

Улетку песень льецца многа,

Шчабеча ў лузе дзетвара.

Кароткаю здаецца мне дарога

Ад Скідзеля, Гродна да двара.

 

Увосень працы ў вёскі хопіць,

І школа вулеем гудзіць,

Калгасны сад карысць прыносіць,

Дзяржава намі даражыць.

 

Зімой усё тут заціхае,

Не чутна моцных галасоў,

Чыгунка ўсё бяжыць, пятляе,

Даходзіць грукат цягнікоў.

 

Люблю я Жытомлю ў надвор’е любое,

Люблю сваю вёску кожнай парой.

Мая тут Радзіма, а гэта святое,

Яе буду помніць навекі душой..

Малая радзіма

Л.Сіткевіч

Любімая Жытомля. Малая радзіма мая.

Адсюль мой род, тут мая сямья.

Я тут нарадзілася ўлетку,

І сустракала мяне кожная кветка.

 

Усё жыццё працавала рупліва

На роднай зямлі ўрадлівай.

Было і весела, і смутна,

Але ні хвіліны не пакутна.

 

Прыдзе час, добра знаю

Адыйду ў нябыт з роднага краю.

Але пакуль дыхаю, жыву

Слаўлю малую радзіму – Жытомлю.