Юбіляры 2022

У 2022 годзе спаўняецца:

 

185 гадоў з дня нараджэння Карскага Івана Ануфрыевіча (1837, в. Лаша Гродзенскага раёна - ?), беларускі этнограф, фалькларыст, брат Яфіма Фёдаравіча Карскага (беларускі філолаг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец). З сям`і псаломшчыка. Скончыў у Лашы пачатковую школу, у Жыровічах (Слонімскі р-н) – духоўную вучэльню (1853) і паступіў у Жыровіцкую духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам у в. Капцёўка Гродзенскага раёна, у 1898 г. – у в. Сабакінцы Шчучынскага раёна, у 1889-1908 гг. – у г.п. Вялікая Бераставіца. 

 

130 гадоў з дня нараджэння Якубецкага Андрэя Паўлавіча (1892, в. Сухмяні Гродзенскага раёна – пасля 1944), беларускага грамадска-палітычнага дзеяча, вайскоўца. У 1918 г. – старышня Гродзенскай павятовай рады, у ліпені 1919 г. абраны ў Цэнтральную беларускую раду Вілешчыны і Гродзеншчыны.

 

120 гадоў з дня нараджэння Бертэля Аляксандра Сцяпанавіча (1902, в. Кавалічы Гродзенскага раёна – 1939), удзельніка рэвалюцыйнага і нацыянальна –вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. З 1934 г. працаваў у Гродне.

 

95 гадоў з часу адкрыцця Скідзельскай бібліятэкі сямейнага чытання. У 1927 годзе па рашэнні сходу гуртка Таварыства беларускай школы (ТБШ), была адкрыта першая на Скідзельшчыне бібліятэка. Арганізавана яна была на сродкі членскіх узносаў, а таксама за кошт збораў кніг з насельніцтва. Бібліятэка размясцілася ў доме яе арганізатара П. Я. Сеўрука які быў тады старшынёй акруговай управы ТБШ. Пасля вызвалення Скідзельшчыны, 25 верасня 1944 года, па рашэнні Скідзельскага раённага Савета дэпутатаў працоўных была адноўлена дзейнасць бібліятэкі. Цяпер яна стала Скідзельскай раённай. Загадваць бібліятэкай стала Яўгена Макоўская. Бібліятэка займала невялікі пакой у памяшканні цяперашняга Дома культуры, кніжны фонд яе камплектаваўся за кошт збору кніг ад насельніцтва… На цяперашні час ў бібліятэцы працуюць: заведуючы Каптюг Алла Еўгенаўна, бібліятэкар Бакуменка Елена Мікалаеўна, бібліятэкар Кулінок Маргарыта Міраславаўна. Кніжны фонд бібліятэкі налічвае 28,2 тыс. экземпляраў, што дазваляе задаволіць запыты каля 2100 чытачоў. Пры бібліятэцы працуе клуб для сталых людзей “Бяседушка” і клуб сацыяльнай адаптацыі “Надзея”.

 

65 гадоў з часу адкрыцця Луцкаўлянскай сельскай бібліятэкі інфармацыйна-краязнаўчага цэнтру. З 1957 г. і па цяперашні час Луцкаўлянская вясковая бібліятэка размешчана ў будынку Цэнтра культуры. Першы бібліятэкар - Ганна Арцёмаўна Зухта. З 1979 г. па 2011 г. бібліятэкарам працавала Нэлі Мікалаеўна Стока. З 2011 г. і па цяперашні час - Марына Іванаўна Шуміла. Бібліятэка аграгарадка з 2006 года. У 2008 годзе рэарганізавана ў інфармацыйна - экалагічны цэнтр. Кніжны фонд бібліятэкі налічвае 7,6 тыс. экземпляраў, што дазваляе задаволіць запыты каля 300 чытачоў. Пры бібліятэцы працуе дзіцячы клуб "Лесовичок", задачамі якога з'яўляюцца далучэнне дзяцей да свету прыроды, да разумення яе каштоўнасці ў жыцці кожнага чалавека. 

 

80 гадоў з пачатку дзейнасці Скідзельскай раённай арганізацыі ў Вялікую Айчыную вайну (1942-1944).

 

50 гадоў з часу заснавання ансамбля песні і танца “Ніва” Верцялішкаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь. Творчая дзейнасць ансамбля песні і танца «Ніва» пачалася ў 1972 годзе. Заснавальнікам і першым кіраўніком ансамбля быў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Іванавіч Пакумейка. У 1976 году ансамблю прысвоена ганаровае званне народны. З 2004 года ансамблем кіруе Прасвірнына Ларыса Уладзіміраўна.

У скарбонцы дасягненняў народнага ансамбля песні і танца не адзін дзясятак дыпломаў і грамат за ўдзел і перамогі ў рэгіянальных, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах.

За доўгае творчае жыццё калектыў пабываў у Аўстрыі, Бельгіі, Малдове, Югаславіі, Іспаніі, Расіі, Польшчы і Літве.

Народны ансамбль песні і танца - пастаянны ўдзельнік Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур і рэгіянальнага фестывалю народнай творчасці "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў".

А ў сакавіку 2015 года ансамбль песні і танца "Ніва" абараніўся на званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. (в. Верцялішкі Гродзенскага раёна; 1972)

 

45 гадоў з часу стварэння ансамбля танца “Лялечкі” Абухаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, заслужанага аматарскага калектыву Беларусі.  Дзіцячы танцавальны калектыў «Лялечкі» быў створаны у 1977 годзе на базе Абухоўскага Дома культуры.

У 1982 годзе калектыву было прысвоена ганаровае званне "ўзорны", у 2006 - званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь". У творчым багажы ансамбля каля шасцідзесяці харэаграфічных пастановак, разнастайных па характары і змесце.

Нязменны кіраўнік калектыву - Надзея Урюкина, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. ( в. Абухава Гродзенскага раёна; 1977).

 

30 гадоў з часу заснавання Духавога аркестру на базе Парэцкай дзіцячай музычнай школы, калектыву прысвоена ганаровае званне "ўзорны"(1996г). (в. Парэчча Гродзенскага раёна; 1992).