Юбіляры студзеня (2023)

8 студзеня75 гадоў з дня нараджэння Кузікевіча Івана Мікітавіча (нар. у 1948 г., в. Сухая даліна Гродзенскага раёна), беларускага спартыўнага педагога, заслужанага трэнера Беларусі.

14 студзеня70 гадоў з дня нараджэння Мікуліч Надзеі Анатольеўны ( нар. у 1953 г., г.Скідзель Гродзенскага раёна), беларускай эстраднай спявачкі, заслужаннай артысткі Беларусі.

 

14 студзеня - 85 гадоў з дня нараджэння Дубко Аляксандра Іосіфавіча (1938 — 2001, Гродна), беларускага дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1982 г.), Героя Беларусі (2001 г.), кавалера 2-х ордэнаў Леніна, ордэнаў Айчыны ІІІ ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”. З 1960 г. — аграном, дырэктар вучэбнай гаспадаркі “Станіславова” Гродзенскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага інстытута. У 1966-1970 гг.—начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Бераставіцкага раёна. У 1970-1972 гг. — дырэктар трэста малочна-гароднінных саўгасаў Гродзенскай вобласці. У 1972-1944гг. — старшыня калгаса “Прагрэс” Гродзенскага раёна. У 1994-2001 гг.— старшыня Гродзенскага аблвыканкама.