Юбіляры сакавіка(2022)

Сакавік

 

1 сакавіка – 65 гадоў з дня нараджэння Урукінай Надзеі Іванаўны (нар. 01.03.1957, в. Абухава Гродзенскага раёна), заслужаны дзеяч культуры Рэспублики Беларусь (1998), балетмайстар, педагог. З 1977 па 1978 год працавала балетмайстрам народнага ансамбля песні і танца "Ніва" Верцялішкаўскага Дома культуры Гродзенскага раёна. Стваральнік і нязменны кіраўнік заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля танца “Лялечкі” Абухаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу, у якім займаюцца звыш 80 вучняў сярэдняй школы.

 

1 сакавіка – 85 гадоў з дня нараджэння Стрыхі Ганны Іванаўны (нар. у 1937 г., в. Бандары Гродзенскага раёна), беларускага дзеяча самадзейнага мастацтва, хормайстра, педагога, заслужанага работніка культуры Беларусі. З 1959 г. выкладала ў Гродзенскім педагагічным вучылішчы, з 1982 г. – кіраўнік народнага камернага хору педагагічнага вучылішча. З 1964 г. – хормайстра народнара ансамбля песні і танца “Нёман”.

 

17 – 80 гадоў з дня нараджэння Усенка Ліліі Уладзіміраўны (нар. у 1942 г., в. Кунцаўшчына Гродзенскага раёна), беларускага краязнаўца, музеязнаўца. У 1980-1997 гг. – дырэктар Дома - музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку.