Юбіляры мая (2023)

 

02 мая - 105 гадоў з дня нараджэння Сівачова Аляксандра Мікалаевіча (1918—1941, в. Галавенчыцы Гродзенскага раёна), удзельніка абарончых баёў у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны, начальніка 1-й пагранічнай заставы 86-га Аўгустоўскага атрада ў Гродзенскім раёне, кавалера ордэна Айчыннай вайны першай ступені.

 

 

 

29 мая60 гадоў з дня нараджэння Сямінскага Пятра Яраслававіча (1963 -2021), беларускага пісьменніка, педагога. Настаўнічаў у Макараўскай СШ Бераставіцкага раёна, у Падліпскай СШ Гродзенскага раёна, у СШ №34 г. Гродна.