Юбіляры кастрычніка(2022)

Кастрычнік

 

1 – 125 гадоў з дня нараджэння Грыгаровіча Міхаіла Фролавіча (1897, в. Кавалічы, Гродзенскага раёна – 1946), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1945).

 

3 – 60 гадоў з дня нараджэння Жучэнкі Васіля (нар. у 1962 г., в. Круглікі Гродзенскага раёна), расійскага музыканта, артыста вялікага сімфанічнага аркестра Марыінскага тэатра ў Санкт-Пецярбургу, дыпламанта Усерасійскага конкурсу выканаўцаў на драўляных духавых інструментах. У 1962-1977 гг. жыў у г.п. Карэлічы.