Юбіляры кастрычніка (2023)

 

5 кастрычніка120 гадоў з дня нараджэння Шагун Георгія Іосіфавіча (1903, в. Партызанская Гродзенскага раёна – 1960), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. – сакратар Скідзельскага раённага і член Гродзенскага акружнога камітэтаў КПЗБ, адзін з арганізатараў Скідзельскага паўстання 1939 г., удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 г. на савецкай і гаспадарчай рабоце ў г. Скідзель Гродзенскага раёна.

 

 

 

17 кастрычніка115 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Барана (1908, в. Пілюкі Гродзенскага р-на –1991), беларускі педагог. Заслужаны настаўнік Беларусі (1960). Вучыўся ў школе ў в. Верцялішкі (Гродзенскі р-н), у настаўніцкай семінарыі ў Гродне (1925-31). З снежня 1939 выкладаў у рускай СШ № 1 у Гродне. У 1944-50 – намеснік дырэктара Гродзенскай СШ № 7. У 1950-72 працаваў дырэктарам СШ № 1 у Гродне, у 1972-82 – настаўнік гэтай школы. Быў сябрам Вучонай Рады Гродзенскага педінстытута ў 60-я – пач. 70-х.