Юбіляры верасня (2023)

15 верасня - 105 гадоў з дня нараджэння Дзеньшчыкова Пятра Іосіфавіча (1918 – 1980), беларускага гаспадарчага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1971), кавалера ордэнаў Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1951 —1980 гг. — старшыня калгаса “Авангард” Гродзенскага раёна.

30 верасня295 год з дня нараджэння Марціна Пачобута-Адляніцкага (1728, в. Саламянка Гродзенскага р-на –1810), беларускі і польскі асветнік, астраном, педагог. Прафесар (1764). Вучыўся ў езуіцкай калегіі ў Гродне (1740-43). З 1764 – прафесар Віленскай акадэміі (Галоўнай літоўскай школы), у 1780-1803 – яе рэктар. Актыўна садзейнічаў развіццю ідэй Асветніцтва ў Беларусі. Вызначаў геаграфічныя каардынаты Гродна, Вільні і інш. гародоў. Пісаў вершы на лацінскай і рускіх мовах.