Мнагадзетныя маці вёскі Жытомля


 

Мнагадзетныя маці вёскі Жытомля

 

Жанчыны, якім я хачу прысвяціць гэтыя старонкі, вельмі сціплыя, прыгожыя, працавітыя. Такія розныя па характару і па ўзросту. Добра ведаю іх, так як усе яны - чытачы маёй бібліятэкі, жанчыны з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, жаночай мудрасцю. Аб’ядноўвае іх тое, што ў кожнай на грудзі ёсць ордэн Маці. Шматдзетныя маці вёскі Жытомля.

Сапоцька Лекадзія Іванаўна.

 

Лекадзія Іванаўна нарадзілася 7 сакавіка ў 1950 годзе ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці ў вёсцы Крупін. Скончыўшы 8 класаў Войстамскай сярэдняй школы Смаргонскага раёна ў 1964 годзе, паступіла на вучобу ў сельскагаспадарчы тэхнікум, які тады знаходзіўся ў Сапоцкіне. З 1964 года пачала свой працоўны шлях у Жытомлі ў якасці заатэхніка фермы Жытомля калгаса “Гвардыя”. Так на гэтай ферме працавала да 2020 года - 56 гадоў! У 1970 годзе выйшла замуж за Сапоцька Аляксандра Мікалаевіча. Разам нарадзілі восем дзяцей: сыны Аляксандр 1971 г.н., Мікалай 1972 г.н., Іван 1974 г.н., дачка Марына 1975 г.н., сыны Дзмітрый 1977 г.н., Сяргей 1979 г.н. і Міхаіл 1981 г.н., і дачка Ірына 1983 г.н. На жаль, муж памёр у 1999 годзе. Лекадзія Іванаўна ажаніла сыноў, выдала замуж дочак, дачакалася ўнукаў і праўнукаў. Унукаў і ўнучак у жанчыны 19, праўнукаў і праўнучак 23. Занятая хатняй гаспадаркай, Лекадзія Іванаўна знаходзіць час наведаць бібліятэку падчас пасяджэння літаратурнай гасцёўні, пачытаць добрую кнігу. Добра вяжа і вышывае. Сапраўдная жанчына!

Ордэн Маці атрымала ў 1977 годзе з нагоды нараджэння пятага дзіця - дачкі Марыны.

Лекадзіі Іванаўне 18 гадоў

С мужам Аляксандрам сярод дзяцей.

Фота з сямейнага альбома. Калі дзеці былі малыя.

С першым унукам.

Дружны род Сапоцькаў амаль усім саставам.

Каралькова Валянціна Міхайлаўна

 

Валянціна Міхайлаўна нарадзілася 2 красавіка 1959 года ў г. Гродна. У 1962 годзе бацькі разам з дачкой пераехалі жыць у Казахстан. Тут у весцы Грэмячае Зеляноўскага раёна Уральскай вобласці прайшло дзяцінства Валянціны. З 1966 па 1976 год абучалася ў Грэмячскай сярэдняй школе. Атрымала спачатку спецыяльнасць повара, затым маляра - штукатура абліцоўшчыка ў гарацкім пасёлку Чынчырлаў. Працавала па спецыяльнасці ў горадзе Уральск. Выйшла замуж у 1978 годзе, у 1979 нарадзілася дачка Ларыса. Брак аказаўся няўдалым і пасля разводу сустрэла каханне ўсяго свайго жыцця - Каралькова Генадзя Васільевіча. У 1982 годзе ў пары нарадзіўся сын Васіль, у 1983 – Міхаіл. Маладая сям'я вырашыла вярнуцца на радзіму ў Беларусь. Так, у 1987 годзе Каральковы пераехалі жыць у Жытомлю. Тут у іх нарадзіўся сын Аляксей - 1989 год і дачка Валянціна – 1991год. Валянціна Міхайлаўна працавала даяркай, садаводам, паляводам. Муж па цяперашні час працуе на трактары. Жанчына захапляецца лекавымі травамі, добра ведае якая зелка ад якой хвароды дапамагае, умее шыць, вышываць і вязаць. Але больш да спадобы ёй кулінарыя. Пірагі і караваі да спадобы ўсім ўнукам, а іх у Валянціны Міхайлаўны семера.

 

Валянціна Міхайлаўна атрымала ордэн Маці ў 2009 годзе.

з мужам Генадзем. 1980 г.

з мужам і ўнукамі. 2016 г.

Фота з сямейнага альбома. Унукі.

Болбат Крысціна Чэславаўна

 

Крысціна Чэславаўна нарадзілася 12 мая 1955 года ў вёсцы Дулеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1962 па 1972 год навучалася ў Пескаўскай сярэдняй школе Мастоўскага раёна. Адразу пасля заканчэння школы пачала працаваць спачатку паштальёнам, затым весаўшчыцай. Адначасова завочна вучылася ў Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме, атрымала спецыяльнасць "Аграном".

У Жытомлю прыехала ў 1986 годзе. Працавала ў садаводстве.

У 1971 годзе выйшла замуж за Болбата Уладзіміра Уладзіміравіча. У шлюбе нарадзіліся дзеці: Вольга – 1973 г.н., Андрэй – 1975 г.н., Таццяна – 1980 г.н., Аляксандр – 1982 г.н.

Крысціна Чэславаўна з мужам дачкой Вольгай і сынам Андрэям, 1977 г.

Дзеці выраслі, атрымалі адукацыю, стварылі сем’і і пакінулі бацькоўскую хату. Крысціна Чэславаўна адчула патрэбу стаць прыёмнай маці для самотных дзетак. Спачатку ўзяла на выхаванне трох дзяўчатак: Наталлю, Юлю і Арыну, а калі яны выраслі і пайшлі ў самастойнае жыццё, стала мамай для Олі і Аксаны. У цяперашні час Крысціна Чэславаўна - прыёмная маці для Стаса і Паліны Лубоўскіх.

Крысціна Чэславаўна з Палінай і Стасам.

У цяперашні час у К.Ч. Болбат ёсць 15 унукаў і 2 праўнука.

Крысціна Чэславаўна з унучкай Крысцінай.

Пра захапленні Крысціны Чэславаўны магу даведацца з яе чытацкага фармуляра, акрамя дэтэктываў, чытае часопісы “Хозяин”, “Мастерица”, кнігі па цветаводству. Хобі Крысціны Чэлаваўны – агародніцтва і цветаводства, разводзіць розныя сарта памідораў. А ў доме – сапраўдны зімовы сад. Дзяўчынак сваіх вучыць вязаць, разам з імі cтвараюць цуды з папяровай паперы ў сціле арыгамі.

Фота з сямейнага альбома. Унукі.

Кукліс Людміла Мікалаеўна

 

Людміла Мікалаеўна нарадзілася 17 лютага 1972 года ў вёсцы Жытомля. С 1972 па 1979 год вучылася ў Жытамлянскай сярэдняй школе. Атрымаўшы базавую адукацыю, працягвала вучобу у г. Гродна ў СПТВ - 119 па спецыяльнасці "Маляр-штукатур". Некалькі год працавала ў горадзе па спецыяльнасці, а потым пацягнула ў родныя мясціны. З 1990 года і па цяперашні час працуе аператарам машыннага даення на ферме Жытомля. Першы раз Людміла Мікалаеўна выйшла замуж у 1992 годзе за Кукліса Юрыя Вацлававіча. Нарадзіліся дзве дачкі : Юлія – 1993 г.н., Алёна – 1995 г.н. і сын Андрэй – 1996 г.н.. У другі раз Людміла Мікалаеўна выйшла замуж за Жылатава Аляксея Мікалаевіча. У сям’і нарадзіліся дзеці: дачка Анастасія – 1999 г.н. і сын Міхаіл – 2006 г.н..

Л.М.Кукліс з мужам Аляксеям.

У жанчыны падрастаюць шэсць унукаў.

З нявесткай Дар’яй і ўнукам Жэняй.

Людміла Мікалаеўна ў вольны час любіць чытаць кнігі пра каханне і паэзію. Любіць гатаваць смачную ежу, захапляецца кветаводствам.

Ордэн Маці атрымала ў 2008 годзе.

 

Маці Людмілы Мікалаеўны - Марыя Міхайлаўна Калбыка сярод ўнукаў і праўнукаў.