Гісторыя вёскі Жытомля


 

Годам узнікнення вёскі Жытомля лічыцца 1540. Чаму менавіта гэта дата? Так вырашылі гісторыкі, але мне не ўдалося пабачыць які-небудзь дакумент, які бы мог пацвердзіць гэта. Добра вядома, што вёска існуе даўно. Наваколле Гродна ўжо ў ХI стагоддзі належала кіеўскім і валынскім князям Дрэўняй Русі. Цяперашняе Панямонне ў ХIII стагоддзі звалася Чорнай Руссю. У 1242 годзе Чорная Русь падвяргалася набегам татарскіх войск, затым наша мясцовасць была пад літоўцамі і немцамі з Тэўтонскага ордэна. Мясцовыя землі былі засаджаны магутнымі соснамі. Цяпер вельмі цяжка ўявіць, што наша бязлёсая мясцовасць была пад пушчай. Але таму сведчаць залежы тарфянікаў на “святым” балоце. Магутныя карабельныя пушчы займалі ўсё наваколле. У гэтых пушчах паляўнічыя вялі каралеўскае паляванне, якіх тады звалі стральцамі. Гісторык Ян Вішнеўскі лічыць, што тутэйшыя землі былі заселяны даўно. У “Писцовой книге Гродненской экономии” Вілейскага архіва, складзенай каралеўскімі камісарамі Лаўрынам Вейнай і Себасцянам Дыбоўскім у 1558 годзе, паведамляецца:

Пры тым, што аўтар заўважае:

 

Згодна з гэтым дакументам, можна лічыць, што Жытомля крыху старэйшая, чым адзначаная афіцыйная дата.

Тэадор Нарбут мае сваю версію аб паходжанні назвы вёскі . У яго працы (Дзеі літоўскія) 8 том, 490 старонка гаворыцца, што:

 Сосны, якія раслі навокал, паступова знішчаліся. А зямелька аказалася ўрадлівай! Вось і вырашылі стральцы стаць землеробамі. Мясцовая зямелька давала неблагі ўраджай. Адваяваная калісці ў лясоў і балот пладародная зямля нават пры недасканалай агратэхніцы давала багаты ўраджай. “Сам-пяць”, “сам-шэсць” – гэта значыць, што сабрана ў пяць, шэсць разоў больш, чым засеяна. У той час, калі ў другой мясцовасці ураджай быў “сам-трэці”, “сам-другі”, у вёсцы будаваліся хаты з дрэва пад саламянай страхой.

Ішоў час… зменьваўся выгляд вёскі. У 1730 годзе, недалёка ад старой капліцы і “швецкіх” могілак, на заходняй ускраіне вёскі ўзнікла драўляная царква Дабравешчання. Сведчаць аб гэтым наступныя дакументы:

У “Праекце аб забеспячэнні ўтрымання духавенства ад 16 жніўня 1844 года” і ў “Пратаколе пасяджэння Гродзенскага губернскага камітэта па забеспячэнню праваслаўнага духавенства ад 31 ліпеня 1847 года” гаворыцца, што:

“Благовещенская приходская церковь в селении Житомля Гродненского уезда, вотчина помещиков Парчевских, воздвигнута в 1730 году орденом монахов камедулов”.

  Вігрскійскія камедулы, альбо камальдулы – гэта манаскі ордэн, які быў створаны ў пачатку 11 стагоддзя ў Італіі, вельмі аскетычны. Царква драўляная і будавалася як уніяцкая. Будавалася яна са смалістых сосен, якія раслі навокал. Уніяцкая царква – гэта грэка-каталіцкая царква, якая аб’ядноўвала католікаў і праваслаўных, службы правіліся на беларускай мове. Пасля ліквідацыі ўніяцкай уніі, царква набыла статус праваслаўнай. Змяніўся знешні выгляд царквы, сцены былі ашаляваны, перабудавана верхняя часткі апсіды і званіцы, устаноўлены іканастас. Дарэчы, царква стаіць і па цяперашні час, як новая.

Неблагія ўраджаі давалі магчымаць добра жыць жытамлянцам. Лічыцца, што назва вёскі магла ўзнікнуць і ад слова “жыта”. Спачатку вёска мела назву Жыдомля праз літару “д”. А затым з меньш гучнай назвы Жыдомля перайшла на другую Жытомля. Жытомля – гэта значыць жытніца, хлебная вёска.

Ёсць яшчэ адна легенда, згодна якой падчас вандравання Кацярыны ІІ па паштоваму тракту вяскоўцы кідалі пад колы яе карэты самае дарагое, што ў іх было: снапы з жытам, каб колы карэты не застралі ў гразі. Вось ад гэтага жыта і пайшла назва. Дарэчы, пра паштовы тракт. У 1801 годзе стварылася Гродзенская губернія. Ад Гродна да Вільні прайшоў праз Жытомлю паштовы тракт.

Дататкова мець невялікую толіку уяўлення, каб уявіць сабе воблакі пылу, якія заставаліся ад капыт захопнікаў і абаронцаў Жытомлі. У 1812 годзе па гэтаму тракту адыходзілі на ўсход ад Міра казацкія войскі атамана Платонава і корпусы Жэрома Банапарта.

Роза Парчэўская

З Жытомляй звязаны лёс беларускай мастачкі Розы Парчэўскай (1799-1852).На жаль, мала што вядома пра Розу Парчэўскую. Вядома, што яна была нашчадніцай маёнтка Жытомля. Маёнтак Жытомля ў свой час належыў палкоўніку Ігнацію Парчэўскаму, бацьку Розы Парчэўскай. Большую частку свайго жыцця Роза праводзіла тут. Нашчадкамі тутэйшых зямель былі таксама яе браты, адзін з каторых быў мастаком. Дзе і ў каго вучылася маляваць Роза не вядома. Першыя мастацкія школы, дзе маглі займацца жанчыны, з’явіліся пасля 1860 года. Вядома, што Роза Парчэўская прымала удзел у мастацкай выставе ў Вільні ў 1822 годзе і ў Варшаве ў 1845 годзе. Пра яе пісалася ў газетах “Дзённік вілейскі” (1822), “Курьер Варшавский” (1850), пісаў пра яе і Уладзіслаў Сыракомля. У Гродзенскім фарным касцёле ёсць палатно, якое напісала Роза Парчэўская. Гэта палатно ўключана ў канструкцыю алтара цудатворнага вобраза Багамацеры Рымскай. Пісала свае палотны мастачка і для Вілейскага кафедральнага касцёла. Двойчы парушыла Роза Парчэўская існуючы парадак. Па-першае, калі стала мастачкай. Па-другое, калі пісала палотны для алтара.

1 жніўня 1914 года Германія аб’явіла вайну Расіі. 4 жніўня пачалося наступленне рускіх войск на ўсходнюю Прусію. Але яно было няўдалым. Падчас адыходу ХХ рускі корпус папаў у акружэнне ў Аўгустоўскіх лясах і быў разбіты. Немцы пайшлі ў наступленне і 21 жніўня фарсіравалі Нёман. Яны захапілі Гродна, нашу мясцовасць. Жытомля вёска праваслаўная і большасць люду ўступіла ў партызанскую барацьбу, якая працягвалася да вясны 1915 года, пакуль вораг не адыйшоў ад Гродна. Калі германскія палкі кайзера вайшлі ў Жытомлю, тут амаль не аказалася жыхароў. Усе яны выехалі ў Расію і вярнуліся назад толькі ў 1920 годзе, калі сюды прыйшла Чырвоная армія.

Калі мясцовасць зноў была захоплена белапалякамі, у Жытомлі ўзнік падпольны падрайком КПЗБ. Кіраваў гэтым камітэтам мясцовы жыхар Полудзень Уладзімір Сямёнавіч. Яго намеснікам быў А.М. Анцулевіч, сакратаром Тамара Гнідко. Камуністы вялі агітацыю супраць асаднікаў, дабіваліся адкрыцця школ на беларускай мове. У арганізацыю пралез правакатар з вёскі Азёры па прозвішчу Карповіч і ў кастрычніку 1925 года ўсе актывісты падрайкома былі арыштаваны.

У 1926 годзе ў Скідзелі на мітынгу за амністыю палітычных вязняў удзельнічалі падпольшчыкі з Жытомлі.

У 1927 годзе пачаліся масавыя суды, палітычныя працэсы над дзеячамі КПЗБ. У.С. Полудзень быў асуджаны на 2 гады і 7 месяцаў турмы, Анцулевіч на 2 гады і 6 месяцаў. Сярод арыштаваных быў Фёдар Семашка. Было яму тады 24 гады, яму прысудзілі турмы 2 гады і 5 месяцаў. На станцыі Жытомля адбываліся мітынгі падчас набору ў армію, на якіх камуністы заклікалі навабранцаў не паддавацца на агітацыю.

17 верасня 1939 года Чырвоная армія перайшла мяжу, у Скідзелі пачалося паўстанне супраць улад. Падтрымалі яго і жытамлянскія камуністы на чале з У.С. Полуднем. Яны захапілі на станцыі воінскі эшалон і ўтрымлівалі яго да падыходу савецкіх войк. А калі зноў прыйшло вызваленне, былыя члены КПЗБ стварылі валасны камітэт, раздзялілі памешчыцкую і царкоўную землю.

Полудзень У.С. загінуў у фашысцкіх засценках ў 1943 годзе. Ф. Семашка быў арыштаваны, а затым растраляны.