Вялікая Айчынная вайна - справядлівая вызваленчая вайна народаў СССР супраць фашысцкай Германіі.
Непамерную плату заплацілі народы СССР за перамогу.
Велізарныя страты панесла і Беларусь, страціўшы каля 3 млн. жыхароў.
Нямецка-фашысцкія захопнікі і іх саюзнікі разрушылі і спалілі 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, знішчылі ці вывезлі ў Германію больш за 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, зруйнавалі 7 тыс. школ.
Каб дасягнуць поўнага пакарэння, пачаліся расправы з мірным насельніцтвам, і ў першую чаргу з актывістамі, савецкімі і камсамольскімі работнікамі, арганізатарамі калгасаў:
- Барысевіч Р.А. - старшыня Парэцкага сельсавета;
- Кірко П.А. - старшыня Путрышкаўскага сельсавета;
- Маркевіч А.Я. - старшыня Будаўлянскага сельсавета;
- Аніскевіч А.І. - старшыня Баранавіцкага сельсавета;
- Кісялеўскі Б.П. - старшыня Новікаўскага сельсавета;
- Лукашэвіч А.В. - старшыня калгаса ў в.Пракопавічы;
У такіх цяжкіх умовах нараджаўся патрыятычны рух на Гродзеншчыне.
У верасні 1941 года пачала дзейнічаць падпольная камсамольска-маладзёжная арганізацыя ў Скідзелі. Сфарміраваліся і пачалі дзейнічаць антыфашысцкія групы ў вёсках Кашубінцы, Княжаводцы, Лаўна, Хвайняны, Чарлена.
У першую ваенную зіму на Гродзеншчыне яшчэ не ўзляталі ў паветра эшалоны, не ўзрываліся масты, адносна спакойна было на дарогах.
Аднак гітлераўская машына планамернага знішчэння савецкіх людзей была ўжо запушчана. Пачынаючы з канца 1941 года каля вёсак Навумавічы (форт №1) і Зарачанка (форт №2) былі арганізаваны сапраўдныя фабрыкі смерці. Сюды звозілі на расстрэл сотні людзей.
У вёсак Фолюш, Кульбакі, Калбасіно былі створаны лагеры для ваеннапалонных, у якіх былі знішчаны дзесяткі сотняў людзей.
Жудасны лёс быў падрыхтаваны яўрэйскім грамадзянінам, сярод якіх было шмат дзяцей, старых у транзітным лагеры ў Калбасіне.
У пачатку снежня сюды было прыгнана 30 тыс. чалавек. Начальнік лагера, садыст і забойца. Рынцнер штодзённа расстрэльваў па 30-40 чалавек, здзекуючыся над сваімі ахвярамі самымі вытанчанымі метадамі.
На працягу тыдня лагер амаль апусцеў - з 30тысяч вязняў засталося каля 3 тысяч.
Гарэлі ў агні вёскі… Лілася кроў людзей… На каго ўзнімалася злачынная рука акупантаў? На маленькіх, ні ў чым не вінаватых дзяцей, бездапаможных старых жанчын.
Карнікі забілі маладых Марыю Лазовік з паўтарамесячным дзіцем, Надзею Былец з двухмесячным дзіцем, сірот Колю, Валодзю і Ліду Тулінскіх, Шуру і Марыю Пыксаў, якіх гадавалі ўсёй вёскай Пузавічы. Усяго з вёскі было расстраляна 500 чалавек.
Камсамольцы распаўсюджвалі лістоўкі з заклікам да сабатажу і супраціўленню, збіралі зброю, патроны. Калі ў маі 1942 года ў раёне быў арганізаваны партызанскі атрад, забяспечвалі прадуктамі, зброяй, паведамлялі аб гітлераўскіх гарнізонах.
Сакратар Гродзенскага гарадскога падпольнага камітэта камсамола. У складзе групы падрыўнікоў хадзіла на чыгунку, удзельнічала ў баях. Вяла актыўную прапагандыстскую работу сярод насельніцтва. Распаўсюджвала лістоўкі, газеты, расказвала па падзеі на фронце.
2 лютага 1944 года на хутары каля вёскі Жорнаўка Вольга Соламава і партызан Васіль Бабіч былі акружаны фашыстамі. Пры спробе выскачыць з акружанай хаты Бабіч быў скошаны кулямётнай чаргой. Вольга змагла вызвацца з акружэння і адстрэльваючыся адыходзіла ў бок лесу. Была паранена і каб не папасці ў рукі ворагу, апошнюю кулю пусціла сабе ў сэрца.
З 17 па 19 ліпеня 1944 года ў паўразбураным форце №1 Гродзенскай крэпасці, які застаўся з часоў 1-ай сусветнай вайны, змагаліся з фашыстамі байцы роты пад камандаваннем лейтэнанта М.Г. Падгурскага. Атака ішла за атакай. Не хапала боепрыпасаў, амаль не было прадуктаў харчавання, вады, але воіны прынялі цвёрдае рашэнне: трымацца да канца, пакуль не прыйдзе дапамога.
Ні авіяцыя, ні артылерыя, ні дымавыя шашкі, хімічныя гранаты не змаглі зламаць супраціўленне акружаных.
Калі стала зразумела, што ўсім прыйдзецца тут загінуць, Падгурскі напісаў запіску: “Таварышы! Хто знойдзе нас мёртвымі, ведайце, што мы загінулі сумленна, як належыць воінам Чырвонай Арміі, абараняючы гонар і незалежнасць нашай Радзімы. Смерць нямецкім акупантам! Лейтэнант Падгурскі”.