Дабравешчанская царква ў вёсцы Жытомля


 

Дабравешчанская царква  ў вёсцы Жытомля

 

 

Аб гісторыі ўтварэння Свята-Дабравешчанскай царквы вёскі Жытомля можна даведацца з дакументаў, якія захоўваюцца ў гістарычным архіве Беларусі г. Гродна.

У “Праекце аб забеспячэнні ўтрымання духавенства ад 16 жніўня 1844 года” і ў “Пратаколе пасяджэння Гродзенскага губернскага камітэта па забеспячэнню праваслаўнага духавенства ад 31 ліпеня 1847 года” гаворыцца, што:

Вігрскійскія камедулы, альбо камальдулы – гэта манаскі ордэн, які быў створаны ў пачатку XI стагоддзя ў Італіі, вельмі аскетычны. Царква драўляная і будавалася як уніяцкая. Будавалася яна са смалітых сосен, якія раслі навокал. Царква  была пабудавана на заходней ускраіне вёскі недалёка ад старой капліцы і “швецкіх могілак”. Уніяцкая царква – гэта грэка-каталіцкая царква, якая аб’ядноўвала католікаў і праваслаўных, службы правіліся на беларускай мове. Пасля ліквідацыі ўніі, царква набыла статус праваслаўнай. Змяніўся знешні выгляд царквы, сцены былі ашаляваны, перабудавана верхняя частка апсіды і званіцы, устаноўлены іканастас.

Звернемся да дакументаў:

 

 

Паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора 1921 года, Жытомля ўвайшла ў склад Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. Нягледзячы на тое, што жыхары вёскі  праваслаўныя, па рашэнню польскай улады царква была перабудавана пад касцёл. Было гэта зроблена па хадатайству жыхароў вёскі Талочкі. Касцёл асвяціў ксёндз Эдмунд Пятвекіч. Гэта адбылося на другі дзень Раждзяства Хрыстова. Наведвалі касцёл жыхары вёсак Абуховічы і Талочкі.

Захаваўся адзін дакумент , які падцвярджае тое, што царква служыла як касцёл.

У 1939 годзе ў Жытомлі ўсталявалася савецкая ўлада. Царква зноў набыла свой статус.

За час існавання царквы святары змяняліся даволі часта.

У 40-е годы 19 стагоддзя нёс службу Іван Саванкевіч, які, дарэчы, за свой кошт пабудаваў дом святароў, у 60-я гады – Пётр Амельяновіч, у 70-я Сяргей Благавешчанскі закончыў курс Калужскай семінарыі, у 80-я – Іоакім Пісканоўскі, дэпутат па духоўных справах, 90-е – Іван Васілеўскі. Іван Васілеўскі меў шэрах духоўных узнагарод – набедранік, скуфью, камілаўку, а таксама ўрадавых узнагарод – крыж за Крымскую вайну і медаль у гонар падаўлення польскіх паўстанцаў 1863-1864 гадоў. Пахаваны Іван Васілеўскі ля царквы.

Побач  з магілай Івана Васілеўскага знаходзіцца магіла генерал-маёра Пятра Кузьміча Дзянкоўскага. П.К. Дзянкоўскі прымаў удзел у падаўленні паўстання сялян, за што атрымаў мясцовыя землі. Валадарыў у Жытомлі з 1863 па 1876 год. Пахаваны ля царквы.

З 1903 па 1907 год службу вёў Васіль Гарэнка.

У 1907 г. святаром служыў Аляксей Селязнёў, які ў 1915 годзе быў пераведзены ў горад Паўлаўск Петраградскай губерніі. Замяніў Аляксея Селязнёва святар Васіль Гарошка.

Доўгі час вёў службу пратаірэй Баханко Георгій (1923-1990), служыў з 1959 па 1990 гады да апошняга дня свайго жыцця, пахаваны на мясцовых могілках. Пратаірэй Георгій Баханко меў шэраг духоўных узнагарод – набедранік, скуфью, камілаўку, наперсны крыж, паліцу.

 

 

 

 

 

У цяперашні час службу вядзе іерэй Уладзіслаў Ракуць.

Cучасны знешні выгляд царквы:

Інтэр’ер царквы ўпрыгожаны калонамі, рэзным драўляным іканастасам, іконамі 18 стагоддзя, многія з якіх маюць сляды ад куль і штыкоў.

Трохмятровае распяцце Ісуса Хрыста, як сцвярджаюць старажылы вёскі, было прывезена з Калужскай царквы, а таксама ікона Мікалая Чудатворца.

 

 

 

сучасны выгляд царквы ўнутры: