📖На адной хвалі з чытачамі : 23 красавіка на Гродзеншчыне прайшоў патрыятычна-літаратурны тур “Пад мірным небам”

📖На адной хвалі з чытачамі : 23 красавіка на Гродзеншчыне прайшоў патрыятычна-літаратурны тур “Пад мірным небам”

Некалькі гадоў таму ў Гродзенскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі нарадзілася ідэя арганізоўваць патрыятычна-літаратурныя аўтатуры “Пад мірным небам”, пачас якіх за адзін дзень наведваць па тры раёны Гродзенскай вобласці.

23 красавіка пісьменніцкі маршрут быў пракладзены па Гродзенскім, Бераставіцкім і Ваўкавыскім раёнах з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты ж дзень святкаваўся Міжнароны дзень кнігі, таму гасцей чакалі чытачы ў бібліятэках.

✨С самай раніцы гасцінна адчыніла дзверы Скідзельская бібліятэка сямейнага чытання, дзе сабралася шмат вучняў сярэдняй школы №1 г. Скідзеля імя В. Р. Пяшко. Перад імі выступілі старшыня Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла Кебіч, яе намеснік Дзмітрый Радзівончык і член савета гэтай грамадскай суполкі Тамара Мазур. Пісьменнікі прэзентавалі юным скідзельцам свае новыя творы, якія ўвайшлі ў кнігі, выдадзеныя летась да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама зборнікі паэзі і прозы “Память огненных лет” и “Поле памяти”, прыўрочныя да сёлетняга 9 Мая – дня Вялікай Перамогі.

No Comments Yet.

Leave a Reply